Сям’я – як многа ў гэтым слове
Молодежь

Сям’я – як многа ў гэтым слове

уладарыСям’я Паўлюкевіч з Палескага стала пераможцай раённага         этапа рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”.

Дзмітрый, які працуе трактарыстам, Наталля – бібліятэкар, разам з дзецьмі: Аляксандрам, Ганнай і Іаанам сёння прадставяць наш раён на абласным этапе. Жадаем поспеху!

Па-сапраўднаму дружная сям’я разам павінна ўмець рабіць усё – і песню заспяваць, і гасцей сустрэць, і вады прынесці, і за стол правесці… І гэта зусім не метафара. Такія і многія іншыя тонкасці вясковага жыцця можна было ўбачыць на раённым этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага конкурсу «Уладар сяла – 2013», які прайшоў у Палескім СДК.

Спаборнічалі тры сям’і: Піліпчыкі, Дударгі і Паўлюкевічы. Ім давялося прайсці пяць этапаў конкурсаў. І тое, што адной з мэт мерапрыемства ставілася выхаванне ў моладзі павагі да традыцый беларускай вёскі, адчулася адразу: мужчыны дэманстравалі вынослівасць і апетыт. У гэтым конкурсе ім патрэбна было выпіць шклянку малака, жанчыны ж пасля хуценька пачыналі перабіраць гарох і фасолю.

У візітоўцы “Сустракаем па-беларуску” свае таленты раскрывалі ўсе члены сям’і. Сям’я Дударгаў пакарыла гледачоў выкананнем песні. Відэаслайдамі з свайго жыцця здзівілі Піліпчыкі.  Наталля Паўлюкевіч з сынам парадавалі прысутных вершамі. На конкурс “Вясковая смаката” ўдзельнікі прыгатавалі любімыя стравы. Былі сярод іх і дранікі, ды не “пустыя” — а са смятанкай.

Наогул, як адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Шчур, якая займалася арганізацыяй мерапрыемства, конкурс прайшоў надзвычай весела.

– Зараз вялікая ўвага надаецца прыцягненню моладзі ў сельскую мясцовасць. Конкурс «Уладар сяла» арыентаваны менавіта на маладыя сем’і – сярод іх таксама нямала таленавітых.

Асаблівую ўдзячнасць маладзёжны лідар выказала аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, ААТ “Белаграпрамбанк”, райкаму прафсаюза АПК, Лунінецка-Ганцавіцкай структуры ДТСААФ, а таксама рэдакцыі газеты “Лунінецкія навіны”.

Усе канкурсанты засталіся задаволенымі мерапрыемствам – іх шчодра ўзнагародзілі падарункамі…

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть