Молодежь

“Сёння ў нашай хаце свята”

хаткаПрайшоў другі этап VIII рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі “Беларускі вянок”.
Актавая зала політэхнічнага ка-
леджа ператварылася ў яркі кірмаш з сапраўднымі сялянскімі падворкамі, багатымі разнастайнымі беларускімі стравамі, напіткамі, песнямі, і, вядома ж, танцамі ў выкананні самадзейных калектываў.
Адкрылі мерапрыемства будучыя прадаўцы, якія прадставілі сваю спецыяльнасць. Дзяўчаты звязалі традыцыі і сучаснасць. Каля іх выставы ўвагу прыцягвалі своеасаблівыя касавыя апараты і прысмакі. Гарачымі апладысментамі сустрэлі падрыхтаваны імі танец “Рамонкі”.
Маналог “Усё ўключана” ярка і запамінальна прачытаў Дзяніс Кірыевіч. Такім жа было выступленне токараў. Юнакі прадэманстравалі цудоўнае выкананне рыфмаваных радкоў пра будучую прафесію.
Па-сапраўднаму багата выглядалі стэлажы, дзе сваю прафесію прадстаўлялі зваршчыкі. Асаблівую ўвагу прыцягваў стол з такімі тэхнічнымі навінкамі. Былі тут і ўніверсальнае зараднае прыстасаванне, прыбор, які вызначае эмацыянальны стан чалавека, паглынальнік дыму, акустычны выключальнік і многае іншае.
Спецыяльнасць «дамаводства» каларытна дапоўнілі пано і карціны на фоне імправізаванага інтэр’еру сялянскай хаты з традыцыйнымі нацыянальнымі атрыбутамі – прадметамі ткацтва, пляцення, вышыўкі і г. д. Завіхаліся прадстаўніцы самай дамашняй прафесіі. Побач можна было ўбачыць падсвечнікі, шкатулкі, дэкаратыўныя дошкі, рэчы жаночага гардэроба. Пазнавальна прайшоў паказ відэафільма “Карэц” (у сялянскім побыце – драўляная пасудзіна з ручкай для зачэрпвання і піцця вады, квасу, саладухі, бярозавага ці кляновага соку).
Завяршыў сапраўды дзіўную і запамінальную канцэртную праграму народны хор “Палессе” музычным падарункам “Мы вам жадаем…” У сваю чаргу жадаем навучальнай установе творчых поспехаў і перамог.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть