Сёння — прызыўнік, заўтра — салдат
Молодежь

Сёння — прызыўнік, заўтра — салдат

повесткиУ панядзелак, 6 мая, у Лунінцы адбыўся Дзень прызыўніка. Правядзенне гэтага мерапрыемства ў раёне стала добрай традыцыяй. Падтрымаць юнакоў, якія хутка апрануць ваенную форму, прыйшлі кіраўнікі раёна,  прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, а таксама бацькі і сябры прызыўнікоў.
Будучыя салдаты сабраліся каля будынка раённага ваеннага камісарыята і пад гукі марша калонай прайшлі па вуліцах горада. Потым ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале гарадскога Дома культуры атрымалі павесткі для праходжання службы ў арміі. Свята суправаджалася музычнымі нумарамі ў выкананні артыстаў мастацкай самадзейнасці раёна.

Для Максіма ПАЎЛОВІЧА (на здымку) з Дзятлавіч, гэты дзень стане памятным і таму, што наказы на годную службу ён атрымаў ад старшыні раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцераў» падпалкоўніка запасу Уладзіміра Жураўлёва і дзядзкі Валерыя Бузынчыка, які прайшоў шляхамі Афганістана.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть