Молодежь

Талент… Адкуль ён бярэцца?

Прыродныя здольнасці, калі яны не будуць удасканальвацца, застануцца незаўважанымі. Але ў нашым горадзе ёсць цудоўная ўстанова, якая дае магчымасць паказаць сябе дзецям розных узроставых груп. Гаворка ідзе пра Цэнтр дзіцячай творчасці.
Перад сустрэчай з дырэктарам Інай Шчупак пазнаёмілася з некалькімі матулямі, якія не першы год прыводзяць сюды сыноў і дачок.
– Маю малышку адсюль не выганіш. У яе тут усе лепшыя сябры займаюцца. На кожным занятку яны вучацца нечаму новаму. Мы, напрыклад, падарункі на дні нараджэння ўжо нікому не купляем. Не таму, што грошай шкадуем, а таму, што сувеніры сваімі рукамі робім. Дачка і мяне навучыла.
Як расказала Іна Іванаўна, гурткоў шмат і амаль усе запатрабаваныя. Запісацца можа любы жадаючы.
– Мінулы год багаты на прыемныя падзеі. Гэта вынік таго, што педагагічны калектыў зацікаўлены ў поспеху. Жаданне паказаць дзейсную работу, захоўваючы ў дзяцей цікавасць да творчасці, любоў да музыкі, танцаў… У цэнтры ўвагі пастаянна знаходзяцца пытанні, звязаныя з паляпшэннем навучальнага працэсу. Наш галоўны паказчык – высокі ўзровень падрыхтоўкі. Пастаянна правяраем сілы ў конкурсах, выставах, фестывалях, дзе становімся лаўрэатамі і атрымліваем дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў, Граматы за ўдзел і нават Гран-пры.
Заняткі вядуць людзі, па-сапраўднаму захопленыя сваёй работай. Пра гэта расказала адна з матуль:
– Ведаю, зарплата тут па цяперашніх мерках невялікая, але справа ў іншым: педагогі працуюць па прызванню. Будзе вельмі дрэнна, калі такія ўстановы закрыюцца або пяройдуць на камерцыйную аснову. Замест гурткоў дзеці могуць пайсці шукаць прыгоды на вуліцы з усімі вынікаючымі адсюль наступствамі. Або засядуць за камп’ютары, ператвараючыся ў “камп’ютараголікаў”.
Добрым завяршэннем 2013-га для ўстановы стаў чарговы ўдзел у XVII рэспублікан-скай выставе дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”. Гэта конкурс для ўсіх, хто любіць і захапляецца мастацтвам, цікавіцца гісторыяй, культурнай спадчынай, традыцыямі свайго народа.
Колькасць удзельнікаў кожны год пашыраецца, якасць падрыхтоўкі паляпшаецца, а падыходы да арганізацыі змяняюцца. Тут спалучаюцца розныя віды дэкаратыўна-прыкладной творчасці: кераміка, тэкстыль, саломапляценне, мастацкі роспіс, выцінанка. На выставе прадстаўлена больш як 500 работ навучэнцаў са 197 устаноў адукацыі. Лялечнай кампазіцыяй наша выхаванка – 14-гадовая Маргарыта Жук і яе педагог Вольга Цяльпук – здзівілі сталічнае журы і атрымалі вышэйшую з узнагарод – Дыплом I ступені. Хочацца, каб і далей дзеткі працягвалі ўдасканальваць сваё майстэрства. Пацвяр-джае высокі прафесіяналізм калектыву і адно з апошніх дасягненняў. На рэспубліканскім турніры па спартыўных бальных танцах «Агні сталіцы», у якім бралі ўдзел звыш 900 пар, нашы зорачкі Вікторыя Ляпко і Святаслаў Чыжык мелі ашаламляльны поспех. Па выніках спаборніцтваў выхаванцы Святланы Галка сталі першымі і заваявалі Гран-пры.
Віншуем з перамогай! Хочацца пажадаць усяму калектыву і, вядома ж, выхаванцам і ў далейшым поспехаў, узнагарод, радасці і натхнення.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть