Молодежь

У добры шлях, прызыўнікі!

призывУ гэтыя дні ў Лунінецкім раённым ваенным камісарыяце, як кажуць, яблыку няма дзе ўпасці. Юнакі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах прызыву на тэрміновую службу.

Як паведаміў намеснік ваеннага камісара падпалкоўнік Міхаіл Арашкевіч, маладыя людзі праходзяць комплексны медыцынскі агляд, афіцэры ваенкамата вывучаюць іх асабістыя справы. Лунінец наведалі прадстаўнікі воінскіх фарміраванняў краіны, якія правялі адбор у вызначаныя часці ці брыгады мі-ністэрстваў абароны і ўнутраных спраў, пагранічнага камітэта і інш. Адпраўка юнакоў у войскі пачнецца 14 лістапада.

На пасяджэннях прызыўнай камісіі, якая працягне работу да 29 лістапада, таксама вырашаюцца пытанні адтэрміноўкі. Трэба адзначыць, што з усіх краін былога Савецкага Саюза, іх больш за ўсё ў нашай краіне. І ўсе яны па-ранейшаму ў сіле. Хіба што завочнікі павінны стаць у строй, перарываючы навучанне. Для грамадзян, якія атрымалі крэдыты на будаўніцтва ці набыццё жылля, і прызваных на тэрміновую ваенную службу, на гэты перыяд прыпыняюцца выплаты.

На жаль, далёка не ўсе хлопцы адказна ставяцца да выканання свайго канстытуцыйнага абавязку перад Радзімай. Некаторыя спрабуюць любымі шляхамі праігнараваць мерапрыемствы прызыву. За гэта можна атрымаць штраф ці пазбавіцца волі на тэрмін да пяці год. Каб пазбегнуць праблем, лепш з’явіц-ца  на прызыўны ўчастак. Вызначаны рэзервовыя дні для медыцынскага агляду – 26 і 27 лістапада. У адваротным выпадку, ужо 10 снежня асабістыя матэрыялы на “ўхіленцаў” будуць накіраваны ў пракуратуру для ўзбуджэння крымінальных спраў.

Па-ранейшаму ва Узброеных Сілах вельмі запатрабавана спецыяльнасць вадзіцеляў катэгорый “В” і “С”. Яе можна бясплатна атрымаць на базе Брэсцкага ДТСААФ, а ў наступны прызыў адправіцца ў армію ў якасці вадзіцеля аўтамабіля. Жадаючыя могуць вывучыцца на радыётэлеграфіста ці аператара ЭВМ. Атрымаць адказы на пытанні заўсёды можна ў аддзеле прызыву па тэлефоне 2-26-49.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть