Урок аптымізму і неабыякавасці
Молодежь

Урок аптымізму і неабыякавасці

100 вопросовШчырую сустрэчу сяброў нагадваў дыялог выпускнікоў агульнаадукацыйных устаноў Мікашэвіч з генеральным дырэктарам РУВП «Граніт» Эдуардам Гаўрылковічам. Адбыўся ён на базе СШ №2 у рамках праекта БРСМ «Сто пытанняў даросламу».

Як вучыўся ў школе? Хто паўплываў на выбар будучай прафесіі? Як і дзе праводзіць вольны час і адпачынак? Якому музычнаму накірунку аддае перавагу? Ці ёсць хатнія жывёлы і шкодныя звычкі? На гэтыя і мноства іншых пытанняў, што датычаць асабістага жыцця, дзяўчаты і юнакі атрымалі вычарпальныя адказы. Прычым, кіраўнік ні разу не скарыстаўся правам не адказваць на вельмі асабістыя пытанні.

Не абышлі маладыя «чамучкі» і гарадскія тэмы. Праўда, частка з іх, напрыклад, дрэнны стан дзіцячых пляцовак ці тэрміны будаўніцтва новай гасцініцы, знаходзяцца ў кампетэнцыі мясцовай выканаўчай улады. Тым часам, і сёлета «Граніт» не адмовіў гораду ў фундатарскай дапамозе, якая склала каля 3 мільярдаў рублёў. Поўным ходам ідзе асфальтаванне і ямкавы рамонт мікашэвіцкіх вуліц. Пасля мантажу камер відэаназірання і рэканструкцыі танцавальнай залы зноў пачне работу дыскатэка ў Палацы культуры. Дзякуючы ўдзелу гранітаздабываючага прадпрыемства, гараджане ў чэрвені змогуць адсвяткаваць Дзень моладзі. Эдуард Генадзьевіч звярнуўся да суразмоўцаў з просьбай не заставацца безуважнымі, выказаць кіраўніцтву ўстановы культуры пажаданні і меркаванні па правядзенню свята, аб музычных перавагах і гасцях, выступленні якіх жадалі б пачуць. Таксама кіраўнік «Граніта» параіў пры выбары прафесіі ўлічыць, што вельмі хутка Мікашэвічам спатрэбяцца спецыялісты з тэхнічнай адукацыяй – ад рабочых да інжынернага звя-на, і запрасіў юнакоў і дзяўчат пасля атрымання адукацыі вяртацца ў родныя мясціны. Бо толькі сумеснымі намаганнямі моладзі, старэйшага пакалення і лю-дзей, неабыякавых да лёсу малой радзімы, можна зрабіць любы населены пункт квітнеючым. А яш-чэ Э.Г. Гаўрылковіч уручыў падарунак за серыю цікавых і арыгінальных пытанняў вучню СШ №2 Уладу Кузьмічу.

Падводзячы вынікі, в.а. першага сакратара БРСМ Юлія Шчур звярнулася да ўдзельнікаў з пытаннем, каго са спецыялістаў ці кіраўнікоў запрасіць на чарговую сустрэчу? Меркаванне старшакласнікаў было аднадушным – яны з цікавасцю пагутарылі  б са старшынёй гарвыканкама. Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй у кар’ер РУВП «Граніт».

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть