ЗдоровьеМолодежь

Ужываць наркотыкі — асабістая справа кожнага

наркотикиТак лічаць 20 працэнтаў мікашэвіцкіх школьнікоў. Амаль 30 апытаных навучэнцаў політэхнічнага каледжа маюць сяброў, якія ўжываюць наркатычныя сродкі.

За 2012 год колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, павялічылася на 8 і склала 32. Большасць з іх (20) учынена ў Мікашэвічах. Менавіта тут мелі месца і 5 фактаў збыту. У 17 выпадках на крымінальную сцяжынку выходзілі 14 маладых людзей ва ўзросце да 31 года, трое з іх – непаўналетнія з політэхнічнага каледжа. Засмучае і той факт, што павялічваецца колькасць асоб, што знаходзіцца на ўліку ва ўрача-нарколага. З 64 чалавек 4 падлеткі – за ўжыванне наркатычных сродкаў, яшчэ 6 – алкаголю. Але нельга сказаць, што гэтыя лічбы адлюстроўваюць рэальную сітуацыю ў падлеткавым асяроддзі. Анкетаванне, праведзенае летась аддзелам адукацыі паказала, што 4,4 працэнта апытаных школьнікаў спрабавалі наркатычныя сродкі. А па апытанні ў лютым гэтага года 43 працэнты вучняў 9-11 класаў мікашэвіцкіх школ выказалі ўпэўненасць, што ў іх горадзе шырока распаўсюджана наркаманія. 7 працэнтаў маюць знаёмых, якія залежаць ад шкоднай звычкі. І яшчэ адна лічба, якая выклікае трывогу: 20 працэнтаў упэўнены, што ўжыванне наркотыкаў – асабістая справа кожнага.

Праблема наркаманіі для Мікашэвіч узнікла з тых часоў, калі будавалася грані-таздабываючае прадпрыемства, у якім побач з рабочымі з саюзных рэспублік працавалі судзімыя і залежныя ад шкоднай звычкі асобы. Зараз жа высокія заробкі на “Граніце” робяць даступным набыццё наркотыкаў іх дзецьмі.
Не менш хвалюе сітуацыя ў політэхнічным каледжы. Са 149 апытаных 40 – маюць сяброў, якія рэгулярна спрабуюць “атруту”, 14 – ужываюць наркотыкі ў кампаніі, яшчэ 13 – спрабавалі аднойчы. Такія негатыўныя статыстычныя дадзеныя тлумачацца актыўнай пазіцыяй кіраўніцтва навучальнай установы па ранняму выяўленню навучэнцаў, што ўжываюць псіхаактыўныя рэчывы.

І ўсё ж, маніторынг паказаў, што праблема наркаманіі абумоўлена недастатковай эфектыўнасцю дзейнасці суб’ектаў прафілактыкі, у тым ліку мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, камісій па справах непаўналетніх райвыканкама і Мікашэвіцкага гарвыканкама, органаў унутраных спраў, устаноў аховы здароўя і адукацыі.

Па выніках маніторынгу выканання заканадаўства аб прафілактыцы наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі старшыні райвыканкама, начальніку УУС аблвыканкама, кіраўнікам політэхнічнага і сельскагаспадарчага кале-джаў і мікашэвіцкай СШ №1 унесены прадстаўленн

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Еще б кто в СШ №2 лунинецкой ситуацию отследил. Я думаю, что мало чем отличалась бы от политехнического коледжа. Пусть бы посмотрели, что покуривают детки недалеко от школы и какими они приходят на занятия. Только вот учителям выгодно это не замечать, лиш бы сор не вынесли.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть