Молодежь

Выпуск у Дварцы

«Из чистого истока – в прекрасное далеко» 517пачалі шлях 20 выпускнікоў Дварэцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.
Дырэктар Наталля Ліхтар уручыла пасведчанні аб заканчэнні ДМШМ 17-ці дзяўчынкам і тром юнакам. Яны выказвалі шчырыя словы ўдзячнасці бацькам, якія падтрымлівалі прагу да навучання захапленняў, і настаўнікам, якія дапамаглі авалодаць ігрой на музычных інструментах. Гучалі цудоўныя мелодыі ў выкананні выкладчыкаў і вучняў, у тым ліку тых, чый баль яшчэ наперадзе. Аб тым, што час праляціць непрыкметна, нагадала класны кіраўнік выпускнікоў Алена Чыж. Малітоўны зварот настаўніцы выклікаў слёзы ў дарослых і дзяцей. У канцэртнай праграме прынялі ўдзел спевакі Міхаіл Дубініч і Алеся Дзікавіцкая; артыстычны хор трэццякласнікаў, якія набылі папулярнасць выкананнем мюзікла “Муха-Цакатуха”; ансамбль выкладчыкаў “Элегія”; рознаўзроставыя музыканты з незвычайнымі інструментамі ансамбля “Палескія музыкі” Міжлескага філіяла; асобныя выканаўцы на гітары, баяне, фартэпіяна. Святочны майскі вечар парадаваў спалучэннем прыгажосці юна-цтва і адухоўленасці музыкай – “адзіным цудам”, што захаваецца на ўсё жыццё.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть