Молодежь

Выпускны развітальны ВАЛЬС

вальсУ чарговы раз прагучаў для 762 выпускнікоў нашага раёна. З іх 241 – атрымалі атэстаты сталасці школ г. Лунінца, 149 – Мікашэвіч, 372 – вёсак раёна. Гэта – на 20 менш, чым у мінулым годзе.

выпускАсабліва ўрачыстым было свята для тых, чые старанні адзначаны медалём вышэйшай пробы. Узнагароды і першы вучнёўскі дакумент ліцэістам Дзянісу Паўловічу і  Ганне Аляшкевіч, вучням Багданаўскай СШ Вользе Савіч і Вользе Кавалевіч, Кажан- Гарадоцкай – Аляксандры Зубко ўручыў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. А гімназісты Ганна Бахно, Дзіяна Уродніч, Ірына Шкут, Ганна Хвісцік і выпускніца СШ №1 г. Мікашэвічы Анжаліка Сінькевіч (сярэбраны медаль) атрымалі іх на аналагічнай урачыстасці з рук старшыні гарвыканкама А.І. Давыдовіча.

Па традыцыі былі названы імёны педагогаў, якія сталі пераможцамі ў штогадовым конкурсе “Мой любімы настаўнік”. Вышэйшай адзнакі ўдастоены старанні Людмілы Мікалаеўны Кацуба (СШ №1 г. Лунінца), Аляксандра Пятровіча Хаўдзеева (СШ №2 г. Лунінца), Таццяны Пятроўны Шкут (СШ №3 г. Лунінца), Марыі Іванаў-ны Савін (СШ №4 г. Лунінца), Таццяны Міхайлаўны Ванюк (ліцэй г. Лунінца), Святланы Пятроўны Майсак (СШ №1 г. Мікашэвічы), Алы Васільеўны Брыцынай (СШ №2 г. Міка-шэвічы), Святланы Фёдараўны Акіншавай (СШ №3 г. Мікашэвічы), Ула-дзіміра Уладзіміравіча Зылевіча (гімназія імя У. Нядзведскага г. Мікашэвічы).

Прывітальныя словы гучалі ад кіраўніка раёна В.М. Агіевіча, настаўнікаў, бацькоў. Як заўсёды былі яны ўсхваляванымі, вельмі шчырымі, пранікнёнымі і светлымі, якім і павінен быць наказ на дарогу. Няхай яна будзе шчаслівай!

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть