Молодежь

Хачу быць следчым!

Хачу быць следчым!Лунінецкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе набор кандыдатаў з ліку 11-класнікаў для паступлення на вучобу ў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь на 2022 год.

Каб стаць курсантам, неабходна:

– да 1 красавіка 2022 года асабіста звярнуцца ў падраздзяленне Следчага камітэта па месцы жыхарства;

– да 15 красавіка 2022-га падаць у аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства заяву і даведку-рэкамендацыю Следчага камітэта аб паступленні на следча-экспертны факультэтАкадэміі МУС для афармлення асабістай справы;

– прайсці ва ўстаноўленым парадку навучанне, якое прадугледжана для кандадатаў на паступленне;

– у вызначаны тэрмін прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне па рускай (беларускай) мове, замежнай мове і грамадазнаўству;

– у ліпеніі 2022-га асабіста прыбыць у Акадэмію МУС з пашпартам для падачы арыгіналаў дакументаў.

Перавагі навучання ў ВНУ МУС:

– поўнае дзяржаўнае забеспячэнне на перыяд навучання (бясплатнае пражыванне ў інтарнаце, прадастаўленне форменага абмундзіравання, харчаванне, выплата штомесячнай стыпендыі);

– вышэйшая юрыдычная адукацыя ( тэрмін навучання 4 гады) з прысваеннем кваліфікацыі “юрыст”;

– прысваенне першага афіцэрскага звання “лейтэнант юстыцыі”;

– гарантаванае першае працоўнае месца пасля заканчэння навучання;

– сацыяльная абарона, прадугледжаная заканадаўствам для супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і членаў іх сямей (дзяржаўнае страхаванне і медыцынскае абслугоўванне, магчымасць атрымання арэнднага жылля і перспектыва будаўніцтва ўласнага з выкарыстаннем льготнага крэдыта).

Курсанты не падлягаюць прызыву ў армію.

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся ў раённы аддзел Следчага камітэта па тэл.: 3-10-96, 2-12-45.

 

 

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть