Молодежь

Юніёрскі водны форум

Козловасабраў у Стакгольме прыхільнікаў хіміі і экалогіі з розных краін свету. Беларусь на ім прадстаўляла сёлетняя выпускніца ліцэя Святлана Казлова.

Першы этап конкурсу праходзіў пад эгідай кампаніі “Кока-Кола”. Пад кіраўніцтвам выкладчыцы ліцэя Таццяны Казловай і дацэнта БДУ Аляксандра Падцяроба дзяўчына яшчэ чатыры гады таму пачала рыхтаваць навуковую работу на тэму “Сарбцыйныя якасці альгінавых кіслот, атрыманых з бурых марскіх водарасцяў рода Ламінарыя і іх выкарыстанне ў медыцыне і ачыстцы вады ад цяжкіх радыяцыйных металаў”. Кансультантам выступала выпускніца БДУ Юлія Верас. Стараннасць і грунтоўнасць даследавання адзначана прадстаўнікамі рэспубліканскага журы і пуцёўкай у Швецыю.

56 удзельнікаў з 26 краін свету запраcілі на форум. Работа была пабудавана такім чынам, што праз кожныя 1,5 гадзіны неабходна было прэзентаваць сваю работу перад членамі журы і ўдзельнікамі. Як адзначае Святлана, было вельмі цяжка, але разам з тым і цікава. Вялікі дзякуй работнікам аддзела культуры, якія дапамаглі з нацыянальным касцюмам – ён вельмі арганічна падыходзіў да тэмы прадстаўнічага мерапрыемства. Самыя цёплыя словы падзякі адрасуе дзяўчына Таццяне Богдан, якая не толькі займалася з ёй англійскай мовай, але і дапамагала ў перакладзе работы.

За тыдзень Святлана пасябравала з прадстаўнікамі розных краін, даведалася аб іх культурах, вывучыла рухі з многіх танцаў. А сама зачароўвала ўдзельнікаў форуму выступленнем на фартэпіяна.

Пераможцамі на гэты раз сталі дзяўчаты з Чылі. Хто ведае, магчыма на наступны год поспех усміхнецца і Святлане. Цяпер дзяўчына спасцігае веды на лячэбным факультэце Гродзенскага медыцынскага інстытута, але дагэтуль прыгадвае незабыўныя дні ў Швецыі: напружаны графік работы, экскурсіі, каралеўскі прыём. Ад сябе дзяўчына жадае ўсім школьнікам рыхтаваць навуковыя даклады, удзельнічаць у канферэнцыях, якія дапамагаюць пазнаць шмат цікавага.

Теги
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть