З праблемай змагаемся разам
ЗдоровьеМолодежь

З праблемай змагаемся разам

наркоАдной з самых сур’ёзных праблем, з якімі сутыкаецца грамадства, з’яўляецца наркаманія і незаконны абарот наркатычных рэчываў. Барацьбе са шкоднай звычкай надаецца асаблівая ўвага. Расказвае начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Віталь Калужа:

– Сёлета ўзбуджаны 3 крымінальныя справы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў непаўналетнімі (летась – 1). Вядзем пастаянны аналіз сітуацыі, звязанай з выкарыстаннем шкодных рэчываў. Установы адукацыі цесна супрацоўнічаюць з ІСН, інфармуюць пра маладых людзей, якія могуць мець дачыненне да незаконнага абароту наркатычных або псіхатропных прэпаратаў. Выявіць падлетка, які ўжывае “дурманныя” рэчывы, дазваляюць пастаянныя медыцынскія агляды і медкамісіі.

Усё часцей ва ўстановах адукацыі арганізуюцца тлумачальныя гутаркі,  спартыўныя мерапрыемствы. Павышаецца актыўнасць насельніцтва ў барацьбе з распаўсюджваннем атруты ў школах і каледжах. Самая дзейсная прафілактыка – сямейныя традыцыі, заснаваныя на здаровым ладзе жыцця і духоўных каштоўнасцях.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть