За вамі – будучае нашай краіны
Молодежь

За вамі – будучае нашай краіны

кастит15 сакавіка ў Беларусі адзначылі дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі. Калі набыццё дзяржавай незалежнасці можна лічыць днём нараджэння, то, працягваючы жыццёвыя аналогіі, Дзень Канстытуцыі цалкам можна параўнаць з паўналеццем. Краіна атрымлівае свой галоўны дакумент, як чалавек – пашпарт. Таму невыпадкова, што ў Дзень Канстытуцыі па ўсёй краіне
праходзяць сустрэчы, на якіх ва ўрачыстай абстаноўцы маладым людзям уручаюцца галоўныя
грамадзянскіядакументы.
У Лунінцы ўрачыстая акцыя прайшла ў Цэнтры дзіцячай творчасці. У яе рамках лепшым юным лунінчанам пашпарты і падарункавыя наборы «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» уручылі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, загадчык сектара па справах моладзі Сяргей Молчан, старшыні раённых арганізацый: ГА “Белая Русь” – Людміла Казадаева і “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” – Аляксандр Жуланаў. Сярод тых, для каго Дзень Канстытуцыі стаў адметнай падзеяй у жыцці, – вучні 11 “Б” класа СШ №4 г. Лунінца Аліна ГАРУНОВА і Віталь ЕМЕЛЬЯНОВІЧ (на здымку).
Свае музычныя прывітанні ўсім прысутным дарылі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля “Залатое птушаня”, а таксама вакалісты ЦДТ Ірына Пятрэнка, Анастасія Бярозка, Андрэй Ляшук і Вікторыя Савіч.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть