Молодежь

Жыць актыўна

карлюкЖыць актыўна заклікаў падлеткаў падчас чарговай акцыі «100 пытанняў даросламу» пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК.

Сустрэчу правялі ў каледжы сельскагаспадарчай вытворчасці. Навучэнцы, а таксама старшакласнікі СШ №3 і гімназіі горада Лунінца падрыхтавалі пытанні аб прафесійнай дзейнасці і асабістым жыцці, якія задавалі госцю на працягу гадзіны. Магчымасцю адхіліць тры пытанні Аляксандр Паўлавіч скарыстаўся ўсяго адзін раз.

У школьныя гады прымаў удзел у многіх мерапрыемствах і быў актыўным у спартыўным жыцці. Ён і цяпер вельмі любіць спорт і не супраць паплаваць у басейне.

На пытанне: «Як вы стараецеся выхоўваць сына?», А.П. Карлюк адказаў: «Я вітаю настаўніцтва, калі бацькі вучаць сваіх дзяцей, тыя сваіх і гэтак далей. Вядома, не трэба забываць і пра індывідуальныя асаблівасці людзей, але сямейныя дынастыі мне ўсё ж бліжэй».

А калі размова пайшла пра самарэалізацыю і будучыню, пракурор адкрыта падзяліўся сваімі назіраннямі, з папраўкай на тое, што ні ў якім выпадку не заклікае дрэнна вучыцца, але і адны «дзясяткі» не заўсёды азначаюць, што чалавек у жыцці даб’ецца кар’ерных вышынь. Калі добрая вучоба дапаўняецца актыўнай грамадскай работай — гэта дасць найлепшы вынік.

У канцы сустрэчы галоўны пракурор раёна адзначыў, што праект «100 пытанняў даросламу» карысны ў першую чаргу для хлопчыкаў і дзяўчынак, бо яны стаяць на парозе самастойнага жыцця, калі трэба прымаць узважаныя рашэнні і, магчыма, чужы вопыт ім дапаможа.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть