Жыць і працаваць з камфортам мараць маладыя
КультураМолодежьАгропром

Жыць і працаваць з камфортам мараць маладыя

Леанид МаксимовичЗ-за недахопу кадраў вышэйшага звяна ў сельскай гаспадарцы многім маладым спецыялістам, якія прыходзяць пасля заканчэння ВНУ, адразу давяраюць адказныя пасады. Праўда, затрымліваюцца на іх не ўсе…

Як складзецца лёс галоўнага агранома ПУСП “Рэдзігерава-Агра” Леаніда Максімовіча – пакажа час. Пакуль жа яму падабаецца справа, якой займаецца. Уладкаваўся на работу амаль два гады таму пасля заканчэння Гродзенскага сельгасуніверсітэта. Да гэтага ўжо меў спецыяльнасць агранома, набытую ў сельгаскаледжы, і два гады практыкі ў адной з гаспадарак Гомельшчыны. Работа прыносіла задавальненне, як і людзі, з якімі даводзілася працаваць. Не хапала толькі ведаў. За імі накіраваўся на дзённае ад-дзяленне  сельгасуніверсітэта. Там, акрамя тэорыі, набыў і добрую практыку. Асабліва каштоўнай аказалася пераддыпломная, якую праходзіў у Камянецкім раёне. Вопытныя спецыялісты агранамічнай службы вучылі студэнта тонкасцям работы на зямлі. Іх Леанід стараецца прымяняць і зараз:

– Праўда, не ўсё набытае там можна перанесці ў нашу гаспадарку. Па-першае, урадлівасць глебы вельмі розная. Па-другое,  слабейшая ў нас матэрыяльна-тэхнічная база. Аднак,   спадзяюся,  што  справа гэта часовая: будзем добра працаваць –  станем заможнымі. Тым больш, што з пачаткам будаўніцтва новай малочнатаварнай фермы праглядваецца перспектыва. Не шкадую, што трапіў на работу ў “Рэдзігерава-Агра”. Прынялі мяне тут добра. Нягле-дзячы на тое, што родам з Азярніцы, выдзелілі добраўпарадкаванае жыллё. Усе вытворчыя пытанні, ды і не толькі, заўсёды дапаможа  вырашыць кіраўнік Дзмітрый Паўлавіч Малевіч. Мяне, як і іншых маладых  спецыялістаў  гаспадаркі, падкупляе яго добразычлівасць і жаданне ва ўсім дапамагчы і падказаць. Адзінае, што крыху азмрочвае – гэта адсутнасць выхадных у  суботу і нядзелю. Было б так, як на вытворчасці,  упэўнены, недахопу ў маладых кадрах вёскі не адчувалі б.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть