Жыць па прынцыпах сумлення і маралі
Молодежь

Жыць па прынцыпах сумлення і маралі

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў спецыялісты па выхаваўчай рабоце ўстаноў прафтэхадукацыі арганізоўваюць сустрэчы першакурснікаў з прадстаўнікамі ўлады, супрацоўнікамі інспекцыі і камісіі па справах непаўналетніх.

На мінулым тыдні адкрыты дыялог з навучэнцамі політэхнічнага каледжа правялі намеснікі: старшыні райвыканкама – Анатоль Захаркевіч і старшыні камісіі па справах непаўналетніх – Вольга Калугіна.

Па словах дырэктара ўстановы адукацыі Андрэя Баўкуновіча, сёлета колькасць навучэнцаў папоўнілі больш як 150 юнакоў і дзяўчат, 39 з якіх – прыезджыя. Большасць з іх – непаўналетнія.

На пачатку мерапрыемства Анатоль Міхайлавіч настроіў прысутных на сяброўскую размову. Шчырымі словамі прывітання звярнуўся ён і да іншагародніх навучэнцаў, якія толькі пачалі сваё знаёмства з Лунінеччынай. Ён расказаў аб славутасцях раёна, сярод якіх – жамчужына Палескага краю – Белае возера; аб магутным і велічым прадпрыемстве РУВП “Граніт”, якое вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі;  аб “чырвоным золаце”, якім па-праву ганарацца працавітыя і нястомныя жыхары. А яшчэ – пра  каларытны і яскравы фестываль “Лунінецкія клубніцы”, што ветліва запрашае гасцей у канцы кожнага чэрвеня.

Размова пачалася са статыстыкі па правапарушэннях сярод непаўналетніх, паказчыкі якой у параўнанні з мінулым годам знізіліся: з 19-ці ў 2016-ым да 5-ці сёлета. Па-ранейшаму перабольшваюць крадзяжы. Так, у СШ №4 г. Лунінца вучаніца ў адным з кабінетаў употайкі выкрала кашалёк з грашамі. Навучэнец політэхнічнага каледжа, знахо-дзячыся ў кватэры знаёмай, прысвоіў сабе мабільны тэлефон. Аналагічны крадзеж учыніла вучаніца Міжлескай СШ

падчас гульні на баскетбольнай пляцоўцы. Будучы «пад градусам», пера-ступілі закон двое непаўналетніх парушальнікаў, якія нідзе не вучыліся. Адзін з іх вынес, не заплаціўшы, блок цыгарэт з ларка «Брэстаблсаюздрук» райцэнтра. Другая дзейнічала ў групе асоб, груба парушаючы грамадскі парадак, з хуліганскіх меркаванняў пашкодзілі 8 секцый жалезабетоннай агароджы ў Мікашэвічах.

Актуальнай праблемай сярод падрастаючага пакалення застаецца распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў ці піва, курэнне ў грамадскіх месцах. На ўліку ў наркалагічным кабінеце Лунінецкай ЦРБ з-за згубнай схільнасці  знаходзіцца 56 падлеткаў, якія аўтаматычна трапляюць у чорны спіс на права атрымаць вадзіцель-скае пасведчанне. 

Асаблівы акцэнт быў зроблены на недапушчальнасць распаўсюджвання і ўжывання наркатычных сродкаў, псіха-тропных рэчываў і курыцельных сумесяў. Сёлета ў поле зроку праваахоўных органаў трапілі 2 навучэнцы сельскагаспадарчага каледжа, якія захоўвалі не курыльны тытунёвы выраб «насвай».

Анатоль Захаркевіч запэўніў: «Ніхто не застрахаваны ад памылак, і першакурснікі, якія ўступілі ў новае студэнцкае жыццё, у тым ліку. Але трэба разумець, што любая правіннасць ляжа плямай на далейшы лёс. Неабавязкова дасканала ведаць законы,

але жыць па прынцыпах сумлення і маралі неабходна, тады ўсё ў вас будзе ў парадку!».

У заключэнне Анатоль Міхайлавіч адказаў на пытанні навучэнцаў. Многіх цікавіла магчымасць праходжання службы ў элітных войсках Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Але ці возьмуць туды, калі зафіксавана парушэнне закона.

Анатоль Захаркевіч адзначыў, што дрэнныя ўчынкі, нават, на першы погляд, «бяскрыўдныя»,  могуць адмоўна адбіцца на іх лёсе. Яшчэ да пачатку прызыву кожны патэнцыяльны нава-бранец вывучаецца з усіх бакоў: у камі-сію паступаюць характарыстыкі з месца вучобы, работы, інфармацыя з праваахоўных органаў, анкетаванне яго і бацькоў, дадзеныя праходжання медыцынскай камісіі.  Патрэбна разумець, што нават такія адміністрацыйныя правапарушэнні, як адсутнасць флікера ўжо кладуць “табу” на тое, каб трапіць у элітныя войскі, не гаворачы пра крымі-нальную адказнасць. Па законе, пакуль судзімасць не знятая, прызыў наогул забаронены. «Залёты» могуць паставіць крыж і на афіцэрскай кар’еры. Цяпер, як вядома, тыя, хто жадае паступіць у сілавыя ВНУ, праходзяць абавязковы адбор у мясцовых ваенкаматах. Акрамя фізічнага і маральна-псіхалагічнага стану правяраецца і біяграфія абітурыента.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть