Молодежь

«Зоркавы» парад

Сапраўднай зорачкай стаў на лунінецкім вучнёўскім небасхіле школьнік з Дварца Фёдар Кузьміч.

506

Дзесяцікласнік заваяваў Дыпломы 1-ай ступені на раённым этапе алімпіяды па фізіцы і матэматыцы, Дыплом 2-ой ступені – па геаграфіі. Упэўнена прадставіў Лунінеччыну на абласной алімпіядзе па фізіцы, дзе атрымаў Дыплом 1-ай ступені. Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па гэтаму прадмету прынёс Фёдару “срэбра”.

На “Парадзе зорак-2013” заслужаныя ўзнагароды таленавітаму вучню Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школы ўручыў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Адначасова стала вядома, што Фёдар Кузьміч стаў стыпендыятам раённага аддзела адукацыі. Цяпер штомесяц ён будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры 3-ох базавых велічынь.

У святочна ўбранай зале ГДК не было дзе яблыку ўпасці. Сабраўшыхся вітаў старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч. Выказаўшы захапленне талентамі нашай дзетвары, Васіль Міхайлавіч уручыў узнагароды тым, хто вызначыўся на заключным этапе рэспубліканскіх прадметных алімпіяд і навукова-практычных канферэнцый. На сцэну запрасілі вучняў Дварэцкай яслі-сад-сярэдняй школы Фёдара Кузьміча, Мікашэвіцкай гімназіі імя У. Нядзведскага – Уладзіміра Зылевіча і Ганну Хвісцік, ліцэя г. Лунінца – Станіслава Скачынскага, а таксама калектыў бальнага танца “Мірыданс” і ўзорны вакальны ансамбль “Залатое птушаня” ЦДТ. Пасля гэтага на экране паявіўся відэазварот вучаніцы ліцэя Крысціны Неўдах, якая стала пераможцай міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў у Баку. Дзеці з хваляваннем прымалі Дыпломы і прэміі ад райвыканкама. Дарэчы, па выніках мінулага года Лунінеччына захавала лідарства ў алімпіядным руху сярод сельскіх раёнаў вобласці, заняўшы ганаровае другое месца.

Да юных зорачак з віншаваннямі звярнуліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Т.Д. Удавенка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.І. Верас. Таццяна Дзмітрыеўна ўручыла сертыфікат на 12 мільёнаў 850 тысяч рублёў на касцюмы для юных танцораў “Мірыданса”, а Валянціна Ігнатаўна паабяцала арганізаваць для адораных дзетак Лунінеччыны паездку ў авальную залу парламента.

Адзін за адным узнімаліся на святочную сцэну пераможцы ўсіх узроўняў алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый і спартыўных спаборніцтваў. Заслужаныя ўзнагароды і прэміі ім уручалі намеснік старшыні райвыканкама В.А. Рафаловіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.М. Адзішчаў, начальнік раа І.М. Раковіч, яго намеснік Н.А. Цяльпук, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Г.А. Цяльпук, метадысты раённага вучэбна-метадычнага кабінета Л.М. Ярмаковіч, Н.Б. Благадзёрава, Т.С. Дубініч, В.І. Богдан. Сёлета на заахвочванне здольных падлеткаў з раённага бюджэту выдаткавана 72 мільёны 400 тысяч рублёў.
Цудоўным аздабленнем свята стала выступленне юных спевакоў і танцораў, якія сваёй творчасцю пацвердзілі аксіёму пра тое, што зорны небасхіл нашай малой радзімы штогод становіцца ўсё больш яркім і багатым.

Показать больше

Похожие статьи

Одно Сообщение

  1. Классно, что детей талантливых у нас столько и их не забывают. Даже премии вручают.

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть