Общество

“МОЛОДОСТЬ МОЯ – БЕЛОРУССИЯ”

У такой намінацыі выступіла Крысціна ЗБРАЛЕВІЧ у фінале рэспубліканскага конкурсу патрыятычнай песні ДТСААФ “Ратнаму подзвігу песню спяваем”, прысвечанага 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

На чарговае выпрабаванне канкурсанты сабраліся ў сталічным Доме афіцэраў. Кожнае выступленне гледачы віталі шчырымі апладысментамі. Не шкадавалі яны эмоцый і для нашай зямлячкі, якая прадставіла на суд журы песню “Малітва”. З рук старшыні Цэнтральнага Савета ДТСААФ генерала-маёра Анатоля Сцепука Крысціна атрымала Дыплом ІІ ступені і каштоўны падарунак.

 

КАМЯНІ НЕ МАЎЧАЦЬ

у Брэсцкай крэпасці-героі.

Так сцвярджаюць ДТСААФаўцы ліцэя прыборабудавання, якія пабывалі з экскурсіяй у горадзе над Бугам. Юнакам і дзяўчатам пашанцавала не толькі агледзець мемарыяльны комплекс, пабываць у музеі, спусціцца ў катакомбы, але і стаць удзельнікамі ўрачыстага мітынгу. Менавіта ў гэты дзень у Брэст прыбыў “Ццягнік Міру” з расійскай сталіцы, пасажырамі якога былі і ветэраны Вялікай Айчыннай.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть