Общество

“МЫ З БОГАМ, І ЁН НАМ ДАПАМАГАЕ”

Гэта толькі гаворыцца, што ўсе сем’і шчаслівыя аднолькава. На самай справе кожная шчаслівая настолькі, наколькі яна не баіцца быць шчаслівай. У гэтым упэўнены жыхары Багданаўкі Таццяна Васільеўна і Аляксандр Аляксандравіч КАВАЛЕВІЧЫ і іх пяцёра дзетак.

Муж і жонка прымалі ўжо віншаванні з крыштальным вяселлем – 15-годдзем сумеснага жыцця. Сутыкаліся з пэўнымі складанасцямі, але змаглі захаваць адзін да аднаго лагоду, пяшчоту, каханне. У добразычлівай атмасферы растуць сыны і дочкі. Падчас нашай сустрэчы дома былі Віталік і Аляксандра. Паўлінка спала. Старэйшыя Рыта і Раман адпачывалі ў санаторыі.

Каб на ўсіх хапіла месца, бацькі раздзялілі залу на дзве часткі. Цяпер у кожнага ёсць няхай і невялікі але свой куточак, дзе можна пагуляць ці пазаймацца любімымі справамі, падрыхтаваць хатнія заданні. Рома вельмі любіць што-небудзь канструяваць. Дарэчы, яго вырабамі ўпрыгожаны амаль усе сцены ў пакоях. У Рыткі цудоўна атрымліваецца чытаць выразна і спяваць (гэтыя здольнасці перадаліся ад мамы).

Аляксандра прывыкла, каб яе называлі поўным імем: маўляў, Сашам завуць бацьку. Віталік, на жаль, хварэе з самага нараджэння – парок сэрца. На дзевятыя суткі ў Мінскім кардыяхірургічным цэнтры малышу зрабілі аперацыю. Доўгі час ён правёў у рэанімацыі, а ў Брэсцкай дзіцячай бальніцы праходзіў рэабілітацыю. У чатыры месяцы хлопчык перажыў кіслароднае галаданне, якое справакавала ДЦП. Слабы імунітэт амаль не супраціўляўся прастутным захворванням. Матуля дзякуе Богу, што апошні год здароўе сына крыху паляпшаецца.

Дзеткі Кавалевічаў растуць дружна. Але здараюцца і сваркі, і непаразуменні. Рыта заваёўвае лідэрства на правах старэйшай. Ромка не заўсёды падпарадкоўваецца: ён жа – юнак! Тым не менш, любыя праблемы тут прывыклі вырашаць разам!

З радасцю ў сям’і прымалі падарункі ад раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, якія ўручылі старшыня Таццяна Кацуба і валанцёр Дзмітрый Карасёў.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть