Общество

На Брэстчыне – КАРАНІ ПІСЬМЕННІКА

28 ліпеня 1812 года нарадзіўся Юзаф Ігнацы Крашэўскі

mso-border-bottom-alt:solid windowtext .75pt;padding:0cm 0cm 1.0pt 0cm”>

Алег СУБТЭЛЬНІК. г.
Брэст.

ПАДАРОЖНІК

Па меркаванню
пісьменніка-земляка Мікалая Калінковіча, апісанне Палесся ХІХ стагоддзя ў
творах Юзафа Крашэўскага можна аднесці і да нашых мясцін. У
гісторыка-эканамічным нарысе “Лунінец” (“Полымя”, 1990) аб юбіляры адзначаецца:

“…Удзельнік паўстання
1830-1831 гг. быў арыштаваны, але ў 1832-ім яму ўдалося вырвацца з-за кратаў.
Заняўся літаратурнай дзейнасцю, ажыццявіў падарожжа па Беларусі, у прыватнасці,
аб’ездзіў Піншчыну… Вынікам паездкі з’явіўся шэраг краязнаўчых нарысаў. Так нарадзілася
літаратурна-этнаграфічная рэляцыя “Пінск і яго наваколлі”, якая выйшла ў “Сыне
Отечества” в 1837-ым.

Што ж бачыў Юзаф
Крашэўскі на Палессі? “Смярдзючыя корчмы, масты зламаныя, насыпі дрыжачыя,
што, калі едзеш па іх, то стукаеш зубамі ад страху, каб не зламаці сабе касцей;
лясы тужлівыя сасновыя, сасёнкі пачварныя, гарбатыя, знявечаныя, дарога ўсцелена
каранямі дрэў… А вёскі? О! Хаты, уросшыя да паловы ў зямлю, сабакі худыя, людзі
худыя і напалову голыя, пацямнеўшыя ад дыму, нездаровыя дзеці з раскудлачанымі
валасамі і таму падобныя карціны”

З
ліберальна-дэмакратычных пазіцый Юзаф Крашэўскі напісаў таксама “Успаміны з
Палесся, Валыні, Літвы”. Цяжкая доля беларусаў апісана ім у раманах “Хата за
вёскай”, “На Палессі”, “Ульяна” і інш.”.

Разам з 200-годдзем
польскага пісьменніка можна адзначыць яшчэ два юбілеі: 180-годдзе наведвання
Палесся, 175-годдзе публікацыі, з якой нашы мясціны выглядаюць вельмі
непрывабна. Але трэба ведаць і гэта, каб лепш усведамляць: якімі мы былі і
якімі – сталі.

Падрыхтавала Таццяна
ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть