Вуліца імя героя: чакаем вашых прапаноў
Общество

Вуліца імя героя: чакаем вашых прапаноў

На падставе часткі другой артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 года “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” раённы выканаўчы камітэт прапануе жыхарам прыняць удзел у абмеркаванні прапановы па прысваенню адной з новых вуліц горада Лунінца імя М.Ф. Фролкіна-Чапурнова.

Мікалай Фёдаравіч Фролкін-Чапурноў – Ганаровы грамадзянін г. Лунінца, ваенны лётчык, Герой Вялікай Айчыннай вайны, кавалер шасці ордэнаў. Узнагароджаны: двума Ордэнамі баявога Чырвонага Сцягу, Ордэнам Славы 3-яй ступені, Ордэнам Аляксандра Неўскага, Ордэнам Чырвонай Зоркі; медалямі “За баявыя заслугі”, “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”, “За ўзяцце Кёнігсберга”. Удзельнік параду Перамогі 1945 года ў Маскве ў складзе 3-га Беларускага фронту.

Сваё меркаванне па поваду прысваення імя героя адной з вуліц г. Лунінца можна выказаць па тэлефоне 3-36-66 ці на адрас электроннай пошты jkx@brest.by.

х х х

На падставе артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 студзеня 2012 года размяшчалася інфармацыя па пытанню змянення межаў сельскіх населеных пунктаў Лунінецкага раёна. Грамадзянам прапаноўвалася выказаць сваё меркаванне па гэтым пытанні.

На працягу месяца зваротаў зарэгістравана не было. Улічваючы вышэй указанае, раённы выканаўчы камітэт лічыць неабходным прапанову аб змяненнях межаў сельскіх населеных пунктаў Лунінецкага раёна пакінуць без змяненняў.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть