На шляху аднаўлення
Общество

На шляху аднаўлення

хозактив5 лютага прайшло пасяджэнне гаспадарчага актыву раёна. Кіраўнікі прадпрыемстваў, гаспадарак, устаноў, арганізацый сабраліся ў абноўленай зале гарадскога Дома культуры. Яе сучасны і ўтульны інтэр’ер быццам сведчыў пра тое, што на Лунінеччыне вызначана новая кропка адліку, якая абавязкова стане пачаткам упэўненага руху наперад.
З дакладам аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага рэгіёна за 2013 год выступіў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Варта сказаць, што лічбы і факты, якія ўтрымліваліся ў прамове, гучалі на пасяджэннях райвыканкама ў канцы 2013-га і пачатку 2014 года, а таксама часткова – у хо-дзе абмеркавання праблем жывёлагадоўчай галіны на выязным пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта. Падрабязныя справаздачы былі надрукаваны на старонках “ЛН” (“Вынікі і планы”, №96 за 27.12.2013; “Адступаць больш нельга”, №5 за 22.01.2014; “Мабілі-заваць усе рэзервы”, №7 за 29.01.2014). Сёння сканцэнтруем увагу на выступленнях кіраўнікоў, якія не толькі расказвалі аб дасягненнях і праблемах ва ўзначальваемых калектывах, але і акрэслівалі перспектыву далейшага развіцця.
У дакладзе В.М. Агіевіча нямала добрых слоў было адрасавана калектыву РУВП “Граніт”. Генеральны дырэктар прадпрыемства Эдуард Гаўрылковіч узначаліў спіс кіраўнікоў, якія выходзілі да трыбуны. Звяртаючыся да прысутных, Эдуард Генадзьевіч асаблівую ўвагу акцэнтаваў на тым, што сёння гранітаздабытчыкі ў сваёй рабоце арыентуюцца на выпуск высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі. Усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі, за выключэннем энергазберажэння, выкананы. Зрэшты, і па адзіна не ўзятым праблем быць не павінна. 19 асноўных і 29 дадатковых мерапрыемстваў па зніжэнню планкі энергаспажывання павінны даць эфект ужо сёлета.
Сёння на “Граніце” працуюць 3 тысячы 255 чалавек. Апарат упраўленцаў разам з прафсаюзным камітэтам ладзяць сваю работу так, каб у полі зроку заставаўся кожны асобна ўзяты працаўнік. Прыняты новы Калектыўны дагавор гарантуе льготы і заахвочванні па 30 пунктах. У гэтым сэнсе дакумент вельмі прагрэсіўны, пра што ведаюць члены калектыву. Адной з самых высокіх у раёне і нават вобласці застаецца сярэдняя заработная плата працуючых.

Больш таго, бадай, ніводнае з прамысловых прадпрыемстваў раёна не можа пахваліцца такой колькасцю праведзеных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, як на “Граніце”. Па словах дырэктара, на гэтыя мэты летась выдаткавана 818 мільёнаў рублёў. Штогод вялікай папулярнасцю карыстаюцца разнастайныя турыстычныя паездкі. Летась удзел у іх бралі 1400 грані-таздабытчыкаў і членаў іх сем’яў. Самая пільная ўвага ўдзяляецца ахове працы. Удасканальванне яе ўмоў запатрабавала 2 мільярды 777 мільёнаў рублёў.
Зразумела, што ўсё вышэй сказанае садзейнічае ўмацаванню маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, які ў недалёкім будучым павінен істотна павялічыцца. З увядзеннем у строй горна-абагачальнага камбіната на Сітніцкім месцанараджэнні будаўнічага каменю паявіцца 1250 новых рабочых месцаў. На “Граніце” ўжо сёння заклапочаны пра тое, каб прыйшлі сюды кваліфікаваныя і працавітыя людзі. З гэтай мэтай прадпрыемства накіроў-вае моладзь на вучобу па горных спецыяльнасцях.
Дарэчы, кошт новага інвестыцыйнага праекта – 353 мільёны долараў ЗША, а запасаў граніту па папярэдніх падліках тут хопіць на 50 год. Гэтая акалічнасць дазваляе будаваць планы на перспектыву, асабліва ў дачыненні да павелічэння экспартнай састаўляючай прадпрыемства. Крокі ў гэтым накірунку ўжо зроблены: сёлета на пастаўку шчэбеню за мяжу заключана на 15 працэнтаў дагавораў больш, чым летась.
“Граніт” пакуль на шляху да лідарства ў пераліку экспартаарыентаваных прадпрыемстваў, а ААТ “Лунінецкі малочны завод” узначальвае яго ў раёне ўжо сёння. Дырэктар прадпрыемства Сяргей Карпец адзначыў, што заводам выкананы ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Тэмп росту выпуску прадукцыі склаў 132 працэнты. Шмат зроблена ў плане мадэрнізацыі: у асноўную вытворчасць інвеставана каля 18 мільярдаў рублёў. Экспартныя пастаўкі павялічаны на 127,2 працэнта. Знешнегандлёвае сальда склала 21,6 мільёна долараў ЗША.
Прыкметна вырасла рэнтабельнасць выпускаемай прадукцыі. У сувязі з тым, што больш як 60 працэнтаў малака паступае на перапрацоўку класам “экстра” і вышэйшым гатункам, якасць цэльнамалочнай прадукцыі лічыцца адной з лепшых у канцэрне. Дарэчы, прадпрыемства вельмі зацікаўлена ў тым, каб на завод паступала толькі высокаякасная сыравіна. Менавіта таму на рэканструкцыю малочнатаварных фермаў летась было выдаткавана 1,2 мільярда рублёў фундатарскай дапамогі. Сяргей Фёдаравіч запэўніў, што і ў далейшым прадпрыемства бу-дзе такім чынам і ў выгля-дзе авансіравання паставак прадукцыі дапамагаць сельгаспрадпрыемствам раёна.
Агульная сума інвестыцый у абнаўленне сельскагаспа-дарчых аб’ектаў філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод” склала больш як 11 мільярдаў рублёў. Гэта дазволіла летась атрымаць у сярэднім ад адной каровы па 4727 кілаграмаў малака і на 14 працэнтаў павялічыць сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы.
У дапаўненне да слоў дырэктара старшыня райвыканкама В.М. Агіевіч выказаў упэўненасць, што сёлета ў гаспадарцы могуць атрымаць не менш як 5000 кілаграмаў малака ў разліку на карову і давесці сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы да 650 грамаў. Адначасова зонай павышанай увагі для прадпрыемства павінен заставацца ўвесь раён.
Дастаткова праблемным у сэнсе жывёлагадоўчай вытворчасці з’яўляецца сёння СВК “Новае Палессе”. Ліквідаваць дапушчанае зніжэнне паказчыкаў па малаку і мясу, па словах старшыні Віталя Ермалёнка, тут мяркуюць за кошт далейшай рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў і ўдасканалення кармавой базы. Адначасова кіраўнік паскардзіўся на “вымыванне” абаротных сродкаў: летась толькі на рэалізацыі кукурузы гаспадарка страціла амаль 4 мільярды рублёў. На гэта намеснік старшыні аблсельгасхарчу Аляксей Трацюк, які браў удзел у рабоце нарады, заўважыў, што зерне кукурузы трэба не прадаваць, а ператвараць у малако і мяса. Тады будзе і аддача. Аляксей Дзіянісавіч, выступаючы на сходзе, зрабіў поўную раскладку пралікаў гаспадарак раёна, выказаўшы ўпэўненасць, што ўсе яны будуць выпраўлены сёлета.
Такія ж шляхі выхаду са становішча, што склалася на Палескай станцыі, бачыць яе дырэктар Юрый Корчык.
Дырэктар УБП “ПМК-7” ААТ “Пінсксаўгасбуд” Уладзімір Канапацкі расказаў, з чым прыйшла ў новы год узначальваемая ім арганізацыя. Нягле-дзячы на тое, што аб’екты для будаўніцтва трэба было шукаць самім, вынікі ў калектыва нядрэнныя. Аб’ём будаўнічых работ дасягнуў 119 мільярдаў рублёў, чысты прабытак склаў 860 мільёнаў рублёў. У развіццё вытворчасці інвеставана больш як 400 мільёнаў рублёў. Акрамя гэтага, упершыню ўдалося зарабіць валюту – 1,5 мільёна долараў ЗША. Кіраўнік выказаў упэўненасць, што паказчык гэты сёлета павялічыцца. Асаблівыя надзеі – на ўвядзенне ў строй новага арматурна-фармовачнага цэха на палігоне жалезабетонных вырабаў.
Сфера аховы здароўя – галіна вельмі важная. У гэтым упэўнена і намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Святлана Хлебус. Яна расказала не толькі пра тое, што сёлета істотна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база – набыты новыя аўтамабілі “Хуткай дапамогі”, дыягнастычны комплекс “Скрынэкспрэс”, відэакалонаскоп, фібрагастраскоп і іншая патрэбная апаратура (на гэтыя мэты толькі з раённага бюджэту выдаткавана амаль 6 мільярдаў руб-лёў), але і ўдасканалена работа ўжо існуючай. Так, у кабінеце камп’ютарнай тамаграфіі летась здолелі прайсці абследаванне 3482 жыхары. Гэта дапамагло на новы ўзровень вывесці дыягностыку захворванняў і ў выніку знізіць смяротнасць. У гэтай сумнай статыстыцы па-ранейшаму пераважаюць хваробы сістэмы кровазвароту, на другім месцы – смерць па старасці і на трэцім – ад новаўтварэнняў.
У дакладзе прывяла Святлана Іванаўна красамоўныя лічбы. У сярэднім кожны жыхар раёна на працягу мінулага года 12 разоў звяртаўся да ўрачоў. Адно наведванне каштуе 44,3 тысячы, выклік “Хуткай дапамогі” – 346 тысяч рублёў.
Прысутных у зале безумоўна цікавіла забяспечанасць раёна ўрачэбнымі кадрамі, на што намеснік галоўнага ўрача сказала, што сёння не хапае хірургаў і ўрачоў акушэр-гінеколагаў, але гэтая праблема – на стадыі вырашэння: Лунінеччына чакае прыезду 30 маладых спецыялістаў.
Пра тое, на якую дапамогу могуць разлічваць дзеткі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця паведаміла дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ірына Яцукевіч. Яе выступленне дапоўніў невялікі відэафільм, які пераконваў: у раёне робіцца многае для таго, каб асаблівыя дзеткі не адчувалі сябе абдзеленымі, а іх бацькі заўсёды ведалі, што дзяржава і грамадства працягне руку дапамогі ў вырашэнні праблем.
На сходзе выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Верас.
Удзельнікі пасяджэння гаспадарчага актыву адобрылі прапанаваны праект рашэння (будзе надрукаваны ў наступным нумары “ЛН”).
Завяршыўся сход урачыстым момантам – уручэннем Дыпломаў і Ганаровых пераходзячых сцягоў райвыканкама пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне добрых паказчыкаў у працы. Узнагароды атрымалі калектывы РУВП “Граніт”, ААТ “Лунінецкі малочны завод”, УБП “ПМК-7” ААТ “Пінсксаўгасбуд”, філіяла “Лобчанскае” ААТ “Лунінецкі малочны завод”, філіяла “Мікашэвіцкае РГП” райспажыўтаварыства, ААТ “Спецжалезабетон”, Мікашэвіцкага гарвыканкама, Чучавіцкай участковай бальніцы, Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, Лунінецкага ГДК.
Адначасова былі падве-дзены вынікі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне адміністрацыйных будынкаў і падведамасных тэрыторый. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі генеральны дырэктар РУВП “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч, дырэктар ААТ «Лунінецкі малочны завод» Сяргей Карпец, ААТ «Спецжалезабето» – Васіль Басевіч, намеснік начальніка дыстанцыі пуці Фёдар Рашэцкі, старшыня райспажыўтаварыства Максім Сумар, начальнік ДРБУ-101 Аляксандр Трухноў, ПМК-7 – Уладзімір Канапацкі, намеснік галоўнага ўрача ЦРБ Святлана Хлебус, упраўляючы ад-дзялення аграбанка Уладзімір Масла, загадчыца ЦРА №68 Аляксандра Агіевіч, начальнік РАНС Мікалай Арашкевіч, дырэктар фірмы “Справа тэхнікі” Іван Юнкевіч, «Водаканала» – Аляксандр Ра-дзіяновіч, кіраўнікі філіялаў “Харчтавары” і “Аптова-рознічнае аб’яднанне” райспажыўтаварыства Рыгор Насеня і Ніна Віцэнка, дырэктар СШ №1 г. Лунінца Уладзімір Філіновіч, Кажан-Гарадоцкай школы мастацтваў – Жанна Дземідовіч. Узнагародай адзначана і прыватная ся-дзіба жыхара Лунінца Анатоля Пятровіча. Шэраг кіраўнікоў атрымалі Падзячныя лісты райвыканкама.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть