На шляху да храма

Абараняе любоў

У інфармацыйна-асветніцкім цэнтры “Духовная среда” пры храме іконы Багародзіцы “Взыскание погибших” адбылася чарговая сустрэча.
У пачатку лютага адзначаўся дзень анёла жанчын, якія носяць рэдкае імя Рыма. Вялікае ўражанне
зрабіў лёс сястры міласэрнасці перыяду Першай сусветнай вайны Івановай. За невялікі час яна выцягнула з перадавой больш як 600 параненых. У верасні 1915 года, калі ў цяжкім баі з кайзераўцамі загінулі камандзіры палка, дзяўчына ў касынцы з Чырвоным Крыжам узняла ў атаку салдат. Немцаў удалося спыніць, хаця сама Рыма была смяротна паранена. Адзіная жанчына ў Расійскай імперыі, яна ўзнагароджана афіцэрскім ордэнам Святога Георгія (да гэтага была адзначана двума аналагічнымі медалямі). Па патрабаванню армейскай грамадскасці гераіню пахавалі на радзіме…
Асабліва кранае той факт, што свой подзвіг Рыма здзейс-ніла ў нашых мясцінах, каля Пінска, калі ворагі спрабавалі прарвацца на Лунінец. Можна ўявіць, наколькі больш было б ахвяр, калі б немцы акупіравалі наш край не ў лютым 1918-га, а на тры гады раней… У вёсцы Мокрая Дубрава Лагішынскага пассавета плануецца ўстанавіць мемарыяльную дошку ў памяць слаўнай дачкі Стаўраполля.
Зразумелае хваляванне ад кадраў ваеннай хронікі, па-мастацку аздобленых эпізодамі з удзелам акцёраў, зменшыў працяг сустрэчы. У асяроддзі аматараў літаратурнага слова нашага краю высока цэніцца творчасць педагога ліцэя Валянціны Казун. Яна прачытала некалькі сваіх вершаў, нагадаўшы не менш цікавае прадмоўе іх стварэння. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры зачаравала слухачоў пранікнёнасцю родных словазлучэнняў, меладычнасцю песень на ўласныя вершы (фанаграму дапамаглі стварыць культработнікі ДК чыгуначнікаў). Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь, уручыўшы творцы кветкі і падарункі, таксама вітаў удзельнікаў сустрэчы па-беларуску.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть