На шляху да храма

Анёлы славілі богадзіця

храмУ храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших» сёлета служыліся першыя літургіі свята Нараджэння Хрыстова.
Раніцай і вечарам 6 студзеня і нават у ноч на 7-ае сярод мноства прыхаджан асаблівае замілаванне выклікалі дзеці. Працягваючы ўзнёслы настрой дарослым, святочным днём выхаванцы нядзельнай школы (кіраўнікі Ніна Ільючык і Ірына Молчан) паказалі тэатралізаванае прадстаўленне. Храму не споўнілася і года, а калядны ранішнік – ужо сёмы! Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі сцэнкі на біблейскія сюжэты больш чым 2-тысячагадовай гісторыі, якую заўсёды ўспрымаеш як чароўнае адкрыцце. Такім жа чыстым і добрым святлом міру і любві запальвалі сэрцы прысутных госці храма – вучні дзіцячай школы мастацтваў, якія спявалі калядныя песні на беларускай мове (хормайстар Юлія Бузынчык, канцэртмайстар Таццяна Калешка). Настаяцель храма свяшчэннік Сергій Крышталь занатоўваў дзеянне на фотавідэакамеру, а пасля шчодра аддзячыў маленькіх артыстаў.
Кожнае дзіця было па-свойму таленавітым, але агульнае захапленне выклікалі спевы малодшай групы. З якой шчырай радасцю малышы ў маскарадных касцюмах, сярод якіх пераважалі зорачкі (у знак галоўнай – Віфлеемскай), выканалі свой каронны нумар на “біс”! Нібыта тыя анёлы, якія суправаджалі Нараджэнне Хрыстова, цяпер увасобіліся ў маленькіх лунінчан, якія славілі свята пранікнёным галаском сваёй душы, каб толькі так светла і чыста гучаў Божы свет…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

ХХХ

Настаяцелі Святакрыжаўзвіжанскага храма Васіль Дужак, Георгій Філіновіч і Васіль Мартынаў павіншавалі прыхаджан са светлым святам Нараджэння Хрыстова.
Выхаванцы нядзельнай школы парадавалі святочнай пастаноўкай. Юныя прыхаджане, якіх падрыхтавала рэгент Таццяна Мартынава, чыталі вершы, спявалі песні і віншавалі ўсіх са светлай падзеяй у жыцці кожнага.
А яшчэ напярэдадні Калядаў праходзіў конкурс малюнкаў на праваслаўную тэматыку. Пераможцамі сталі Кірыл Бярозка, Дзяніс Мігалевіч і Кацярына Богдан. А вучні 2 “Г” класа СШ №2 падрыхтавалі калектыўную працу “Раство”. На выставе, якая цяпер дзейнічае ў храме, прадстаўлены работы Ангеліны Філіновіч, Дар’і Токар, Ангеліны Новак, Ганны Пятрэнка, Дар’і Калугінай, Ганны Кісялёвай, Лізаветы і Аляксандра Гуліных, Мар’яны Шкут, Таццяны Кузьміч, Аляксандра Краўчука, Арыны Курыловіч, Аляксея Сацкевіча, Ганны Раўчэня, Крысціны Гаргун, Максіма Вярэніча, Валерыі Юрцэвіч, Аляксея Кацубы. Запрашаем усіх жахароў горада і раёна наведаць выставу ў храме.
Аляксей КАВАЛЁЎ.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть