Праграма “Пакроўскі Кімвал” прайшла ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших”
На шляху да храма

Праграма “Пакроўскі Кімвал” прайшла ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших”

Музычна-літаратурная праграма “Пакроўскі Кімвал” у чацвёрты раз сабрала аматараў духоўных паэзіі і спеваў.

Храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших” асвячаны на антымінсе з часцінкай мошчаў свяшчэннамучаніка Іаана (Помера), архіепіскапа Рыжскага, якому і прысвячаюцца штогадовыя сустрэчы ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры. Ветэран педагагічнай працы Наталля Казанкова нагадала аб жыцці святога, які захапляе сучаснікаў адукаванасцю і сілай духу. У гонар свяшчэннамучаніка гучалі спевы ў выкананні ансамбляў “Мірніца” (рэгент Таццяна Круглік) і “Любімічы” (рэгент Алена Кавалевіч). Расчуленая атмасферай еднасці і духоўнасці, некалькі вядомых твораў іераманаха Рамана праспявала ветэран працы сферы аховы здароўя Ірына Прыгодзіч, а папулярную “Надзею” падхапілі ўсе прысутныя. Урачыстасць адбывалася ў дзень імянін настаяцеля, таму протаіерэй Сергій Крышталь частаваў гасцей цэнтра цукеркамі. Па яго просьбе прагучала і байка “Буча за ганучу” Настассі Якавец, што дадало ўсмешак прыўзнятаму настрою ўдзельнікаў праграмы.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть