«Библия Руска» створана выдаўцом «из славного города Полоцка»…
На шляху да храма

«Библия Руска» створана выдаўцом «из славного города Полоцка»…

І ў свет яна выйшла 500 год таму, 6 жніўня – у дзень памяці Барыса і Глеба, якім прысвячаецца традыцыйны злёт праваслаўнай моладзі “Маранафа”. Такое сімвалічнае супадзенне выклікала асаблівае жаданне юнакоў і дзяўчат прыняць удзел у віктарыне ў гонар 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Удзельнікі творчага спаборніцтва па-добраму пазайздросцілі бібліятэкарам, работай якіх з’яўляецца чытанне, што для большасці з нас – від адпачынку. Прадстаўнікі дзіцячай бібліятэкі Людміла Данілкіна і Ірына Аляшкевіч спыніліся на асобных фактах біяграфіі Францыска Скарыны. Гэта цяпер імя першадрукара носяць плошчы, вуліцы, універсітэты. У свой жа час, хаця яго бацька і быў дастаткова забяспечаным купцом, грошай ледзь хапіла, каб заплаціць сыну за набыццё вышэйшай адукацыі. Сумны факт з мінулага: нарадзіўшыся ў праваслаўнай сям’і, Францыск Скарына быў вымушаны змяніць вераспавяданне на каталіцтва, каб аблегчыць сабе шлях у навуку. Як годна адзначыць, што цяпер свабода сумлення гарантавана заканадаўствам краіны! І ўсё ж трэба парадавацца за нацыянальнага генія эпохі Адраджэння, які дасягнуў сваёй мэты. Ён ведаў некалькі моў, быў таленавітым жывапісцам і батанікам, а ў медыцыне дасягнуў ступень “доктара лекарскіх навук”. Выдаючы першую друкаваную Біблію, Францыск Скарына пастараўся, каб яе стыль выкладання быў максімальна набліжаны да простай народнай мовы. Кожную кнігу суправаджаў ілюстрацыямі, пісаў прадмовы.

Захавалася каля 4 сотняў фаліянтаў, што выпусці-ла выдавецтва беларускага першадрукара. Частка іх знаходзіцца ў Беларусі, некалькі экзэмпляраў – у сталічных музеях Расіі, ёсць гэтыя ўнікальныя выданні і ў замежных краінах.

Як вядома, у нашай дзяржаве заснаваны ордэн і медаль Францыска Скарыны. Гэтымі ўзнагародамі адзначаюцца тыя, хто аддае талент у імя свайго народа, самаахвярна служыць асвеце і культуры.

Пажадаўшы плёну юным жыхарам раёна, вызначылі пераможцаў і прызёраў віктарыны. Самай эрудыраванай камандай прызнаны прадстаўнікі храма мучаніц Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі в. Багданаўка. Сярод знаўцаў нацыянальнай літаратуры вызначыўся Кірыл Савіч з каманды храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” г. Лунінца. У знак удзячнасці ўдзельнікі злёту ўручылі  падарункі і гасцям – прадстаўніцам “кніжнага царства”.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть