На шляху да храма

Благадаць трох святых

святыяадчуваем у царкве іконы Багародзіцы “Взыскание погибших”. У першы дзень зімы адбыўся акафіст перад мошчамі, якія дастаўлены з Троіца-Сергіевай лаўры.
Такім цудадзейным чынам увянчалася паломніцкая паездка настаяцеля. Іерэй Сергій Крышталь упершыню наведаў абіцель Сергія Раданежскага, у гонар якога атрымаў сваё імя. Манахі, ураджэнцы Беларусі, зрабілі падарунак новаму храму на Палессі – перадалі мошчы трох святых.
Прападобны Максім Грэк (XV-XVI ст.) быў запрошаны ў Расію для перакладу на славянскую мову бога-службовых кніг, з чым паспяхова справіўся. Аднак, калі князь хацеў скасаваць шлюб з жонкай, абвінаваціўшы яе ў бясплоднасці, вучоны манах не благаславіў уладара. Максіма Грэка пасадзілі ў цямніцу, а праз 6 год турмы выслалі ў Твер. Толькі праз 20 год была знята царкоўная забарона. Жыццё святога завяршылася ў лаўры.
Парушыўшы храналогію жыццяў, другім назавем Патрыярха Ціхана (у міру Васілій Іванавіч Белавін, 1865-1925). Ён заняў першасвяціцельскі прастол у 1917-ым і ўсімі намаганнямі супрацьстаяў бязбожнай уладзе. Яму давялося выпрабаваць турэмнае зняволенне, спробы забойства. Яго ўзыходжанне на Галгофу пакутніка суправаджалася думкамі: “Няхай імя маё загіне ў гісторыі, толькі б была карысць Царкве…”. Яго запавет надзённы і цяпер: “Перамагайце зло дабром!”.
Мітрапаліт Маскоўскі, свяціцель Філатрэт (у міру Васіль Міхайлавіч Драздоў, 1783-1867), быў не толькі буйнейшым багасловам ХІХ стагоддзя, але і акадэмікам Імператарскай Расійскай акадэміі па аддзяленню рускай мовы і славеснасці. Сучаснікі называлі яго “нядрэмлючым вокам думкі”. Менавіта ён склаў маніфест 19 лютага 1861 года аб вызваленні сялян. Аматарам літаратуры вядомы па дыялогу з Аляксандрам Пушкіным. У дзень свайго 29-годдзя паэт песімістычна напісаў:
Дар напрасный, дар случайный,
жизнь, зачем ты мне дана?..
Прачытаўшы верш у альманаху “Северные цветы”, свяціцель адказаў таксама паэтычна. Яго словы дагэтуль служаць падтрымкай для многіх людзей:
Паэт зразумеў гэта і адгукнуўся на параду ўдзячнымі радкамі:
…И ныне с высоты духовной
Мне руку простираешь ты,
И силой кроткой, и любовной
Смиряешь буйные мечты.
Разам з настаяцелем вернікі ўкленчана маліліся каля святынь дзеля спакою і дабрабыту роднага краю.
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть