На шляху да храма

Царква ў Багданаўцы

Прыход храма святых Веры, Надзеі, Любові і маці іх Софіі ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага Благачыння Пінскай Епархіі, пачаў дзейнічаць па благаславенню Епіскапа Стэфана Пінскага і Лунінецкага з 27 лютага 1992 года. Першая літургія была адслужана 8 сакавіка 1992 года. Богаслужэнні праводзіліся ў капліцы на могілках, якая была пераабсталявана пад часовую царкву. У гэтым жа годзе (1992) на трэці дзень Святой Тройцы 18 чэрвеня было асвечана месца пад будаўніцтва цяперашняга храма. Будаўніцтва вялось на працягу дзьвух з невялікім год, стараннямі і ахвяраваннямі прыхаджан і проста вернікаў з іншых вёсак. У будаўніцтве храма дапамог мясцовы калгас “ Гігант”, у асноўным тэхнікай.
17 верасня 1994 года быў асвечаны новапабудаваны храм, Епіскам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам (цяпер Архіепіскапам).
Настаяцелем храма святых Веры, Надзеі, Любові і маці іх Софіі з 27 лютага 1992 года быў назначан Іерэй (а цяпер Протаірэй) Мікалай Вабішчэвіч.
Прастольнае свята у гонар святых Веры, Надзеі, Любові і маці іх Софіі адзначаецца 30 верасня.
Пры храме дзейнічае нядзельная школа.
Протаірэй Мікалай Вабішчэвіч.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть