На шляху да храма

Цуд Божы

Сябры з паломніцкай паездкай наведалі Салавецкі манастыр. Прашу падзяліцца ўражаннямі. Сярод іншых думак пераважае наступная.
Як вядома, у 1920-ыя абіцель была пераўтворана ў СЛОН – Салавецкі лагер асаблівага назначэння. Святое месца стала для “ваяўнічых бязбожнікаў” доследнай пляцоўкай для апрабавання сістэмы выпраўленча-працоўных лагераў – будучага ГУЛАГа. Менавіта ў Салаўкі былі сасланы сотні прадстаўнікоў духавенства, у тым ліку больш як 20 архіепіскапаў і 40 епіскапаў. Ужо ў наш час яны праслаўлены як новапакутнікі… Тысячы бязвінных ахвяр памерлі ад голаду, холаду, расстрэлаў. Іх кідалі ў вялікія яміны, стаўшыя брацкімі магіламі на гары, што спрадвеку называлі Галгофа (так яшчэ з сярэднявечча было занатавана прароцтва Божай Маці, якая паявілася перад адным з манахаў). Нягледзячы на забарону, усё ж вязні здолелі ставіць на пахаваннях крыжы. Захаваліся фотаздымкі ледзянячых душу могілак… У 1930-ыя гэтыя знакі памяці былі знесены.
– На свае вочы бачылі вялікую бярозу, якая вырасла на гэтым месцы ў форме крыжа, – расказвалі ўсхваляваныя паломнікі. – Інакш, як Божы цуд, гэта не назавеш…
Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть