Дзімітраўскія «дзяды» ў новай капліцы
На шляху да храма

Дзімітраўскія «дзяды» ў новай капліцы

У суботу, 1 лістапада, у в.Вулька 1 урачыста асвячана капліца ў гонар святой вялікапакутніц Параскевы.

На памінальную службу сабралася мноства вяскоўцаў i жыхароў іншых мясцін, карані якіх — у прыгараднай вёсцы. Настаяцель Барыса-Глебскага храма в. Лунін, да якога прыпісана капліца, іерэй Анатолій Рэуцкі расказаў пра жыццё святой. Пасля паніхіды адбылася непрацяглая, але шчырая ўрачыстасць. Стараста вёскі Н.Я. Micюpa выказала падзяку аднавяскоўцам за актыўны ўдзел у дабрачыннай справе. Асаблівыя словы падзякі адрасаваліся кacipy “на добраахвотных пачатках” Галіне Васільеўне Сыцінай, якая збірала сродкі i апpaўдала давер грамадства. Неаніла Якаўлеўна таксама падкрэсліла, што будаўніцтва завершана своечасова пры вялікай падтрымцы СВК “Хваецкае” i acaбiста яго старшыні Васіля Лазіцкага.

006

Смвалічна, што на святым месцы спачыну продкаў жыхарам быў прадстаўлены герб Вулькі 1. Дзякуючы арганізацыйным i матэрыяльным намаганням ураджэнцаў вёскі i ix сяброў, ён прайшоў адпаведную экспертызу ў Геральдычнай Kaмicii пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Як i ўсе гербы раёна, ён змяшчае выяву ліліі (стылізаваная лабелія Дортмана) на блакітным фоне. Галоўным элементам стала iконa Божай Маці. I гэта не выпадкова. Згодна з apxiўнымi дакументамі, у Свята-Траецкім храме в. Вулька знаходзілася “местночтимая чудотворная икона Божией Матери (Одигитрия) с Предвечным Младенцем” XVI-XVII стагоддзяў. Яна мела вышыню 1 1/4 аршыну i шырыню 1 аршын, была напісана на залатым фоне на драўлянай дошцы. Старажытны славянскі надпіс сведчыў: “+ Сей образъ надали все мужове и вся Воля и се село +” (6). Пасля разбурэння храма ў 1960-ыя iконa знікла, а цяпер адбылося яе вяртанне ў геральдычным сімвале вёскі…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть