“Кожны горад пачынаўся з вёскі…”
На шляху да храма

“Кожны горад пачынаўся з вёскі…”

игрушкиСвяткаванню 565-годдзя першага прыгадвання ў летапісных крыніцах Лунінца прысвячаюць свае вітанні творчыя вяскоўцы раёна. Настальгічны настрой старога Новага года лунінчанам падарылі прадстаўнікі Багданаўкі. У свой час “ЛН” паведамлялі, што вучні настаўніцы Людмілы Ярмольчык падрыхтавалі даследаванне пра традыцыі і атрыбуты святкавання Нара-джэння Хрыстова. Цяпер жа юныя вяскоўцы выступілі ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры “Духовная среда”, які штотыдзень запрашае дзяцей і дарослых у будынак нядзельнай школы храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. 6-класнікі Мікалай Савіч, Аліна Кавалевіч і трое Антановічаў – Улад, Ганна, Крысціна – захоплена расказалі аб тым, чаму менавіта ёлачка стала калядным дрэвам, а шары – сімвалы біблейскіх яблык – самым распаўсюджаным упрыгожваннем, на прыкла-дзе навагодніх цацак паказалі адлюстраванне палітычных эпох. Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь падзякаваў гасцям з аддаленай вёскі за цікавыя звесткі аб гісторыі Багданаўкі і ўручыў калядныя падарункі. Пачастункі ад свяшчэнніка атрымалі і іншыя ўдзельнікі сустрэчы. Юныя паломнікі з Багданаўкі скарысталіся магчымасцю пакланіцца часцінкам мошчаў святых з Троіца-Сергіевай і Кіева-Пячэрскай лаўраў, якія перададзены ў дар лунінецкім вернікам. Свае ўражанні выказала ветэран педага-гічнай працы са знакавым у калядныя святы імем – Марыя Шаболдава: – Столькі цікавага даведалася ад дзяцей, што буду спяшацца дамоў падзяліцца пачутым з унукамі. Шчыра вітаю захопленых настаўнікаў, жадаю ім і іх вучням новых творчых адкрыццяў у, здавалася б, звычайных рэчах!



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть