На шляху да храма

Кветкі для царквы

храм кветкииПрадавец спецыялізаванага магазіна ОРСа станцыі Лунінец Таццяна ГРЫГОР’ЕВА захапляе мастацтвам кветкавага дызайну.
Яна ўжо двойчы ўпрыгожвала храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших” да святаў Багародзіцы. Упершыню паспрабавала аздобіць Плашчаніцу да Успенія.
– Напачатку вельмі хвалявалася, – адзначае дзяўчына. – Не ведала, якім чынам выкласці галінкі і кветкі, як захаваць іх свежымі на працягу некалькіх дзён. А потым быццам сама Божая Маці пачала кіраваць маімі рукамі, і я спакойна стварыла ружова-хрызантэмную бела-зялёную кампазіцыю.
Зразумела, Таццяна шчыруе на карысць храма ў вольны ад работы час. І калі ў першы раз гэта быў выхадны, то перад святам Нараджэння Багародзіцы давялося, як жартуе, “выйсці ў начную змену”. Загадзя па просьбе майстрыхі драўляную аснову вырабіў ветэран педагагічнай працы Міхаіл Юнкевіч, які пражывае ў наваколлях царквы. Хрызантэмы закупілі ў магазіне, а рознакаляровыя астры і стракатыя гваздзікі прынеслі калегі Таццяны (у тым ліку – начальнік кадравай службы Ніна Аксёнава) і многія прыхаджане. У выніку хапіла не толькі аздобіць вянком аналой, але і ўпрыгожыць ікону Божай Маці “Взыскание погибших”. Кветкавы ківот стаў годным абрамленнем галоўнага абраза храма.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть