На шляху да храма

Лепшая памяць – малітва

молитваАрхіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан адслужыў ліцію памяці салдат Першай сусветнай вайны ў дзень 100-годдзя яе пачатку.
Спачатку Уладыка правёў Боскую літургію ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших” і пакланіўся машчам свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага, што шэсць дзён знаходзілі-ся ў новай царкве. Потым прадстаўнікі духавенства і грамадскасці наведалі гарадскія могілкі. Як вядома, тут у брацкай магіле знайшлі апошні прытулак астанкі воінаў, што ў 2005-ым перапахаваны з былых вайсковых могілак Першай сусветнай. Яны шмат часу былі занядбаны, але, дзякуючы раскопкам 52-га асобнага спецыялі-заванага пошукавага батальёна Міністэрства абароны і наступным намаганням работнікаў камунальнай службы, памятная мясціна цяпер мае належны выгляд.
На мерапрыемствах у сталіцы, прысвечаных 100-годдзю пачатку Вялікай Еўрапейскай вайны, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Тозік адзначыў, што “забыццё – нацыянальны грэх”. У захаванні гістарычнай памяці прыклад грамадству паказвае царква. Аб гэтым сведчыла ліція, што служыў Уладыка Сцяфан і прадстаўнікі духавенства Пінскага і Лунінецкага благачыній. Гэта красамоўна адлюстравала і выступленне архіерэя. Ён з болем адзначыў, што ў час Першай сусветнай вайны была зруйнавана большая частка тэрыторыі краіны, разбураны ці зганьбаваны кайзераўцамі многія храмы, каля 2 мільёнаў беларусаў сталі бежанцамі. З 800 (а можа і 900) тысяч нашых суайчыннікаў, якія былі мабілізаваны ў царскую армію, загінулі 130 тысяч…
У Лунінцы ўзнялі 70 трун (хаця, па ўспамінах старажылаў, было каля пяці сотняў магіл). Немагчыма канкрэтызаваць, хто быў пахаваны. Але ў Нацыянальным гістарычным архіве знойдзены спісы ваеннаслужачых, якія ў 1915-1917 гг. загінулі (у тым ліку ад атручвання газамі), памерлі ад ран ці хвароб у нашым горадзе. У думках яшчэ і яшчэ раз дзякуем свяшчэннікам, якія адпявалі ахвяр, таму і збераглі для гісторыі прозвішчы ўдзельні-каў забытай вайны.
З 85-ці пахаваных толькі чацвёра, гаворачы сучаснай мовай, былі прызваны ў армію з беларускіх мясцін. Сканчаліся ад ран жыхары Мінскай губерні Барысаўскіх павета і воласці: радавы 72 Тульскага палка Яфім Дубіна і радавы 3 роты 78 Навагінскага палка Міхаіл Богдан, а таксама малодшы унтэр-афіцэр каманды сувязі 14 Сібірскага стралковага палка Пракофій Бялюк (з сялян Гродзенскіх губерні і павета). Ад дызентэрыі памёр радавы лейб-гвардыі Прэабражэнскага палка Казьма Любезнаў (з сялян Мінскай губерніі Навагруд-скага павета). Два пахаваныя салдаты паходзілі з Бесарабскай губерні, 10 – з украінскіх, 69 – з расійскіх. Праваслаўныя свяшчэннікі не дзялілі ахвяр вайны па веравызнаннях – у ліку тых, каго адпелі, ёсць і памершы ад хваробы лютэранін…
У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі захоўваецца кішэнная ікона Божай Маці “Взыскание погибших” – салдаты Вялікай Еўрапейскай вайны лічылі, што гэты абраз аберагае ад небяспекі. Настаяцель аднайменнага лунінецкага храма іерэй Сергій Крышталь нагадаў, што асвячаная летась царква ўзведзена паміж вайсковымі пахаваннямі дзвюх войнаў. Штогод 22 чэрвеня каля Кургана Бессмяротнасці ў 12 гадзін праводзіцца паніхіда ў памяць загінуўшых у Другой сусветнай. Сёлета Уладыка Сцяфан благаславіў новае служэнне – аддаваць даніну памяці воінаў і Першай сусветнай…
У спякотны дзень 1 жніўня галіны вялікіх соснаў калыхаліся пад ветрыкам прахалодай памяці. Хвіліна маўчання далучыла лунінчан да ўсяго свету, што адзначае цяпер вялікую сумную дату. Удзельнікамі жалобна-урачыстага мерапрыемства былі кіраўнікі ПУВП “Вікторыя” – Юрый Плаксін і сенатар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Таццяна Удавенка, старшыня раённага савета ветэранаў педагагіч-най працы Наталля Казанкова, бацька якой змагаўся на фронце Першай сусветнай вайны, настаўнікі гісторыі, іх вучні. Да надмагільнай пліты вянкі ўсклалі прадстаўнікі грамадскасці – начальнік РАУС Уладзімір Рыбак, старшыня Лунінецка-Ганцавіцкай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька, дырэктар селгаскаледжа Фёдар Бірыла. Уладыка Сцяфан палажыў на белы пясок самыя жнівень-скія кветкі – гладыёлусы. На Палессі іх называюць мечыкамі – па легендзе, кветкі выраслі ад пралітай крыві воіна, якога забіў меч.
Праз прызму часу па-новаму асэнсоўваюцца падзеі 100-гадовай даўніны. І правакацыйны стрэл 28 ліпеня – у дзень вялікага князя Уладзіміра, свята хрышчэння Русі. І аб’яўленне Германіяй вайны Расіі 1 жніўня – у дзень праслаўлення Серафіма Сароўскага, які прадказаў пакутніцкі вянец апошняму рускаму манарху… Падобных аналогій шмат і ў трагіч-ных старонках Другой сусветнай. Удзельнікі памятнага мерапрыемства выказвалі хваляванне за будучыню планеты, што наблізілася да вялікай небяспекі. Новыя выклікі пагражаюць права-слаўнаму свету. Неабходна не толькі засвойваць урокі кожнай вайны і ўлічваць іх пры аналізе сучасных канфліктаў. Трэба памятаць гераізм нашых продкаў у пачатку ХХ стагоддзя, усведамляць, што гэта іх дзеці і ўнукі перамаглі ў Вялікую Айчынную, і ўсеагульнымі намаганнямі хутчэй спыніць братазабойства на святой для нас украінскай зямлі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть