На шляху да храма

Лунінчане на вялікім экране

У інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” усё большую папулярнасць набывае праект “Сямейнае кіно”.
Чарговы фільм, які настаяцель іерэй Сергій Крышталь прапанаваў для прагляду, называўся “Сярожык Старк”. Простая гісторыя аб 10-гадовым сыне свяшчэнніка-эмігранта з парыжскай царквушкі на вуліцы Дару. Кароткі лёс хлопчыка, які так палюбіў Бога, што з радасцю прыняў смерць ад хваробы, заспакойваючы бацькоў: мы з вамі яшчэ сустрэнемся… Фільм выклікаў такія шчырыя эмоцыі, што кожны глядач імкнуўся падзя-ліцца сваімі адчуваннямі. І атрымалася зацікаўленая размова аб грахах і подзвігах, аб немачы і моцы духу, – тое, што бацюшка назваў “грамадскай споведдзю”. У сваю чаргу айцец Сергій падзяліўся ўспамінамі аб вучобе ў Мінскай духоўнай акадэміі, аб жартоўных выпадках студэнцкага жыцця.
Нам асабліва прыемна было даведацца імя рэжысёра вышэй названага фільма –Ала Салаўёва. Восенню 2012 года яна са здымачнай групай тэлеканала БТ-1 працавала ў Лунінцы, стварыўшы 4 выпускі праграмы “Існасць”.
Пасля прагляду “Сярожыка Старка” патэлефанавалі ў Мінск рэжысёру і пачулі прыемную навіну. Ала Мікалаеўна паведаміла, што дзве гэтыя праграмы з лунінецкага цыклу прапанаваны на фестываль духоўнага кіно “Вечавы звон”, які праходзіць у Краснадары. У незалежнасці ад таго, будуць фільмы адзначаны прызамі ці не, іх праглядзіць не толькі журы, але і шматлікія ра-сійскія гледачы, таму што паказ адбываецца ў кінатэатрах сталіцы хлебнага краю.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть