На шляху да храма

Медалём узнагароджана матушка

матушка1Пакутніцы Вера, Надзея, Любоў і маці іх Сафія (мудрасць) урачыста былі ўшанаваны ў Багданаўцы, дзе разам з прастольным святам адзначалася 20-годдзе ўзвядзення храма.

Перад царкоўным дваром уражвалі нетолькі мноства веласіпедаў – самы зручны від транспарту ў вялікім паселішчы, але і воз з канём – такім спрадвечным чынам на “святок” дабраліся паломнікі з вёскі Камень Пінскага раёна. Наогул гасцей (магчыма, і з розных абласцей, але дакладней – благачыній) было надзвычай многа. Самы ганаровы – архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан у суправаджэнні трох іпадыяканаў. Уладыку саслужылі дзевяць свяшчэннікаў. Іх зладжаныя малітоўныя спевы ўзмацнялі царкоўны хор і прымушалі да благагавейнай цішыні, вартай памяці святых, якія ўвасабляюць самыя важныя маральныя якасці. А ў час крэснага ходу вернікі трапілі пад сапраўдны паток святой вады – па традыцыі восеньскага свята Ўладыка замест крапіла выкарыстаў букет хрызантэм.

У святочны дзень асаблівых віншаванняў удастоіліся рупліўцы на духоўнай ніве. “Во внимание к усердным трудам во славу Церкви Божией” адзначана матушка Вольга Міхайлаўна Ва-бішчэвіч – Уладыка ўручыў медаль у гонар святой праведнай дзевы Іуліяніі, княжны Альшанскай. Архіерэйскай Граматай узнагароджаны панамар Аляксей Іванавіч Антановіч, псаломшчык Вольга Максімаўна Антановіч, спявачкі хору Ева Іосіфаўна Кавалевіч і Марыя Майсееўна Ільючык.
– Гэтыя прадстаўнікі кліру ўдзельнічалі ў будаўніцтве царквы і працягваюць аддана служыць храму, – адзначыў настаяцель протаіерэй Мікалай Вабішчэвіч.
У Багданаўцы склалася духоўная традыцыя пераемнасці пакаленняў. Сярод прыхаджан, зразумела, пераважаюць сталыя жыхары, але іх падтрымлівае маладая змена. Адзначалі ўжо ў “ЛН”, што ў фестывалях праваслаўных спеваў заўсёды ўдзельнічаюць падлеткі малодшай групы царкоўнага хору.

матушка

Сёлета адна са спявачак – 11-класніца Наталля Ільючык разам з матушкай мела гонар сустракаць Уладыку.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть