На шляху да храма

Мошчы Свяціцеля Лукі

будуць знаходзіцца ў Лунінцы ў Святакрыжаўзвіжанскім храме з 26 па 28 ліпеня, у царкве ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших” – з 29 ліпеня па 1 жніўня.
Свяціцель Лука, спавядальнік, архіепіскап Сімферопальскі, – адзіны са свяшчэннікаў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР, якая тады называлася Сталін-скай. Такой жа вядомасці, як пранікнёныя пропаведзі архірэя, заслужылі і яго працы па медыцыне, дзе Валянцін Война-Ясянецкі (мірскія імя і прозвішча) меў званне доктара навук. Адначасова з духоўным служэннем ён вёў і ўрачэбную практыку, прымаючы пацыентаў і выконваючы складаныя аперацыі. Справу лячэння хворых ніколі не пакідаў, нават калі знаходзіўся ў ссылках ці турмах за адмову адракціся ад служэння Богу…
Кажуць, што пры ўручэнні прэміі Сталін спытаў Валянціна Феліксавіча:
– Вось вы шмат аперацый зрабілі. Няўжо ўбачылі душу чалавека?
– Я не ўбачыў і сумлення, і ўсё ж у некаторых лю-дзей яно ёсць, – спакойна адказаў архіерэй, і больш пытанняў яму не паступала…
Дарэчы, нядаўна ў інфармацыйна-асветным цэнтры храма на Залессі быў паказаны фільм, створаны ў гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага). Хочацца спа-дзявацца, што распаўсю-джанне інфармацыі аб святым пашырыць кола жадаючых пакланіцца яго мошчам.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть