На шляху да храма

Мы ідзем глядзець кіно

кино_2Такі адказ гучаў у маршрутным аўтобусе на пытанне: “Куды гэта вы сабраліся?” да наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў.

Але спачатку лунінчане розных узростаў, якія патрабуюць асаблівай увагі, у суправаджэнні супрацоўніц тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прынялі ўдзел у Боскай Літургіі ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. У гэты дзень шанавалася памяць свяціцеля Іаана Златаустага, архіепіскапа Канстанцінопальскага. Па дзіўным духоўным закліку Аляксандр Шэўчык і Дзмітрый Клімчук адразу сталі менавіта каля іконы гэтага святога, хаця раней на службах у царкве знаходзіліся зусім у іншым месцы. кино_3Сюды ж прывезлі інвалідную каляску з Іванам Жуком (яго даставілі транспартам ТЦСАН, а ў храм было ўвайсці нескладана, дзякуючы пандусу).

Затым у інфармацыйна-асветніцкім цэнтры гасцям з асаблівасцямі развіцця, іх мамам і выхавальніцам быў паказаны фільм “Праваслаўны Пецярбург”.

кино_1Настаяцель іерэй Сергій Крышталь з задавальненнем запрасіў стаць пастаяннымі ўдзельнікамі духоўнага відэалекторыя і ўручыў салодкія пачастункі інвалідам. У сваю чаргу загадчык аддзялення Таццяна Дырда падарыла бацюшку бярозку з бісера, якую вырабілі яе падапечныя.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть