На шляху да храма

Народная будоўля

У Вульцы 1 спрадвеку шанавалася святая вялікапакутніца Параскева.
Узвядзенне капліцы ў яе гонар на вясковых могілках гістарычныя звесткі датуюць 1760-ым годам. І хаця час не пашкадаваў старажытны драўляны будынак, захавалася традыцыя аднаўляць святыню. Вось і пасля нядаўняга пажару жыхары Вулькі 1 сабралі дабрачынныя ахвяраванні. На гэтыя сродкі набыты матэрыял, а на будаўніцтве шчыруюць працавітыя жыхары на чале са старастай вёскі Неанілай Місюра.

МІЛЫЯ ЛЮДЗЯМ
жанчыны сабраліся на нядзельную сустрэчу ў інфармацыйна-асветніцкім цэнтры храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Напярэдадні дня святой Людмілы настаяцель іерэй Сергій Крышталь расказаў пра жыццё пакутніцы, павіншаваў імянінніц. Многія з іх – прадстаўніцы медыцыны ці адукацыі. У гэтых сацыяльных сферах вельмі патрэбны такія хрысціянскія якасці, як вера, надзея, любоў, а таксама мудрасць, аб чым пастаянна просім Госпада. Знаёмыя і незнаёмыя лунінчанкі, якіх аб’яднала духоўная сустрэча, дзяліліся разважаннямі аб сваіх адносінах да падзей мінулага і сённяшняга. Размовы спыніліся пасля прагляду відэа-фільма “Прытчы”, што стаў інфармацыяй для роздуму над многімі жыццёва важнымі пытаннямі. Адказы на іх часта знаходзім у малітвах. Удзельніцы накіраваліся ў храм, дзе быў адслужаны акафіст пакутніцам Веры, Надзеі, Любові і маці іх Сафіі, а пасля па традыцыі сфатаграфаваліся на памяць са свяшчэннікам.
Таццяна ВАСІЛЬЕВА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть