«Нет ничего на свете выше Бога, нет ничего прекраснее любви…»
На шляху да храма

«Нет ничего на свете выше Бога, нет ничего прекраснее любви…»

IMG_3025Урачыстасці сустрэчы ў Лунінецкай гімназіі, прысвечанай памяці гісторыка і філолага М.П. Анцукевіча (1892-1971), надалі ганаровыя госці — свяшчэннікі, а таксама педагогі з імем Любоў…

Чацвёртыя чытанні ў нечым можна назваць першымі. Так, у 4-ы раз ушаноўваюць імя настаўніка Лунінецкай рускай рэальнай гімназіі, потым — дырэктара Віленскай беларускай гімназіі прызёры раённай канферэнцыі “З навукай — у будучыню”. Адна з іх, Аксана Астапчык (11 “Б” клас) з працай “Параўнальная характарыстыка раманаў Барыса Акуніна “Ф.М.” і “Злачынства і пакаранне” Ф.М. Дастаеўскага”, ужо адзначана і дыпломам III ступені абласнога этапа конкурсу. Таксама захапляюча выступілі Артур Антановіч (11 “Д”) — “Багданаўскія замовы як жывыя сведкі захавання фальклору” (у вобласці ўзнагароджаны Падзячным лістом), Насця Макоўская (11 “Д”) — “Мянушка і яе роля ў жыцці чалавека (духоўна-маральная праблематыка паходжання радавых імёнаў)”, Аксана Коўшык (10 “В”) — “Вобраз палешука ў ХХ і XXI стагоддзях”. Навуковы кіраўнік першай — М. Г. Бандарэнка (руская літаратура), трох іншых — В.К. Казун (беларуская мова і літаратура).

Кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі Пінскай епархіі іерэй Віктар Сачкоўскі адзначыў, што пад уражаннем ад даклада захацеў не толькі перачытаць класіка XIX стагоддзя, але і пазнаёміцца з сучасным расійскім аўтарам. Дацэнт кафедры эканомікі і кіравання Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Любоў Макарава выказала думку, што многія работы варты міжнароднага ўзроўню і трэба выходзіць на навуковыя канферэнцыі расійскіх ВНУ, у чым паабяцала садзеянне. Дырэктар Ельскай гімназіі Любоў Казак і яе намеснік Алена Паўлава знаёміліся з умовамі навучальна-выхаваўчага працэсу ў нашай прэстыжнай навучальнай установе, якая набліжаецца да 25-годдзя.

Розныя грані біяграфіі, навуковай і педагагічнай дзейнасці М.П. Анцукевіча асвятлялі Дар’я Бярозка (11 “Г” клас, Лунінец) і !рына Памфілава (8 клас, Ельск). Справай яго жыцця стаў пе-раклад “Слова аб палку Ira-равым”, зроблены ў 1926 годзе ў Лунінцы (сын Міка-лая Пятровіча перадаў ру-капіс нашаму гораду). Адну з версій аб аўтарстве стара-жытнарускай паэмы праана-лізаваў Дзмітрый Кавалевіч
(9 “А” клас, Лунінец). Адк-рыццём для прысутных стала гісторыя паяўлення іконы Васькаўскай (Ельскай) Божай Маці, з прэзентацыяй аб якой выступіла Аліна Чарняк (9 клас, Ельск). Гэты каштоўны абраз госці падарылі Луні-нецкай гімназіі.

Чытанні былі прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі — удзельнікі ўбачылі прэзентацыю “Вёскі Лунінецкага раёна, пацярпеўшыя ў час фашысцкай акупацыі”, падрыхтаваную пад кіраўніцтвам настаўніцы гісторыі А.Р. Арашкевіч. Сёлета 125 год спаўняецца адкрыццю на Залессі першай установы сярэдняй адукацыі Лунінца. З цягам часу яна стала гімназіяй, дзе выкладаў М.П. Анцукевіч. Цікавае выступленне падрыхтаваў вучань 9 “А” класа Павел Лусевіч. Юбілейнае выданне “Гісторыя Беларускай чыгункі” нашчадкам гімназістаў пачатку ХХ стагоддзя перадаў машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Мікалай Якавец.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть