На шляху да храма

Пад апекай свяшчэнна-служыцеля

Вялікі пост – час пакаяння, важнейшымі складаючымі якога з’яўляюцца ўдзел у Божай літургіі, споведзь і прычашчэнне Святых Хрыстовых Тайн.
А што рабіць тым, хто настолькі хворы і нямоглы, што не ў стане дайсці да храма, у прыватнасці, інвалідам і пенсіянерам аддзялення кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва? Пад своеасаблівую “апеку” гэтую сацыяльную групу людзей узяў настаяцель храма Новапакутнікаў і Спаведнікаў Беларускіх в. Красная Воля іе-рэй Алексій Ільючык. У адзін з дзён Вялікага посту разам з пенсіянерамі, удзельнікамі клуба “На крылах Веры”, ён зноў пабываў у аддзяленні. На гэты раз, каб ажыццявіць таінства споведзі і прычасці.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве пажылыя людзі сабраліся ў пакоі, дзе абсталяваны святы кут з іконамі. Тых, хто не змог сюды дабрацца самастойна, свя-шчэннік наведаў у палатах. Пазней па прасветленых тварах людзей няцяжка было здагадацца, наколькі важная для іх падтрымка пастырскім навучаннем і проста добрым словам.
Святлана ФІЛІНОВІЧ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть