На шляху да храма

Падарунак юных прыхаджан

Год таму 16 лютага ў Лунінцы была асвячана царква ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Своеасаблівы падарунак дзвюм святочным датам – і прыхажанепершай гадавіне, і надыходзячаму прастольнаму святу, што адзначаецца 18 лютага, – зрабілі падлеткі, якія прыслужваюць у алтары. Вучань 10 класа ліцэя Уладзі-слаў Барысевіч (крайні справа) атрымаў Дыплом першай ступені на абласным конкурсе навукова-даследчых работ па экалогіі і біялогіі. У гэту ж суботу своеасаблівая алімпіяда па рэлігіязнаўству адбывалася ў Пінскай епархіі. У ліку чатырох прадстаўнікоў Лунінецкага благачынія экзамен трымалі алтарнікі (злева направа) Кірыл Савіч і Мікіта Насковіч, якія занялі адпаведна 2-ое і 3-яе месцы сярод 44 аднагодкаў. Архіепіскап Пінскі і Лу-нінецкі Сцяфан узнагародзіў юных лунінчан дыпломамі і каштоўнымі падарункамі (планшэтамі). У нядзелю на літургіі настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь павіншаваў хлопчыкаў з поспехам і ўручыў дыпламантам фотаальбомы “Беларусь праваслаўная”. Адначасова бацюшка падзякаваў настаўнікам нядзельных школ за выхаванне ў дзяцей прагі да духоўнай адукацыі, якую цяпер юныя служыцелі храма працягваюць самастойна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть