На шляху да храма

Паклон Нестару Летапісцу,

святыеа таксама яшчэ сямі святым, мошчы якіх дастаўлены з Кіева-Пячэрскай лаўры.
Аднымі з першых прыклаліся да святынь вучні Дрэбскай школы-сада, якія ў час зімовых канікул разам з кіраўніком літаратурна-краязнаўчага гуртка Людмілай Карповіч наведалі царкву іконы Божай Маці “Взыскание погибших” у Лунінцы. Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь расказаў аб уз-нікненні храмавай іконы, адказаў на пытанні дзяцей. Маленькіх паломнікаў асабліва прыцягнула сціплая скрыначка з мошчамі. Дзякуючы настаўнікам, дзецям знаёмае імя Нестара Летапісца як аўтара “Повести временных лет”, па якой вывучаецца гісторыя Старажытнай Русі. З такой жа цікавасцю даведаліся аб іншых святых, часцінкамі мошчаў якіх дадаецца малітоўнасці новаму храму.
Нестар Летапісец жыў на пачатку ХІІ стагоддзя. Да ХІ – адносяцца прападобныя Майсей Угрын, што значыць венгр, і Ісая Пячорскі; прападобнапакутнікі Фёдар, які ведаў тайны клад, але не хацеў спакушаць багаццем князя, за што і быў забіты, і Яўстрацій, якога іншаземцы распялі як Хрыста; а таксама свяшчэннапакутнік Кукша, які далучаў да святла Хрыста вяцічаў і быў забіты паганцамі. Яны пахаваны ў Бліжніх Пячорах Кіева. У ХХ стагоддзі ажыццяўлялі богаўгодную дзейнасць схіархімандрыт Аляксій (Аляксандр Кабалюк) Карпатарускі і Іаў (Іван Кундра) Угольскі, які быў настаяцелем шэрагу манастыроў.
Магчыма, на занятках нядзельнай школы свайго прыходскага храма дзеці падрабязней азнаёмяцца з жыціямі святых, часцінкі мошчаў якіх сталі лунінецкімі святынямі. Цяпер жа вучні папрасілі сфатаграфаваць іх са свяшчэннікам і матушкай Верай Крышталь каля іконы Божай Маці “Прыбаўленне Розуму”, да якой звяртаюцца з просьбай аб дапамозе ў вучобе.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть