На шляху да храма

“Пути Господни неисповедимы…”

Праводзілі ў ліцэі чытанні памяці педагога, гісторыка, перакладчыка Мікалая Анцукевіча (1892-1971). Сёлета яго ўнук пазнаёміў з рукапісам дзеда аб перыядзе Грамадзянскай вайны. У Маскве яго студэнцкі шынэль чырвонаармейцы прынялі за афіцэрскі і арыштавалі. Сядзеў на Лубянцы. Прывядзем урывак з успамінаў аб знаходжанні ў турэмнай камеры:
“З колькасці тых, хто найбольш вылучаўся, было двое – начальнік школы маскіроўкі Сучкоў і келар Патрыярха Ціхана, свяшчэннік Басаў. Яны прыцягвалі да сябе ўвагу іншых незвычайнасцю сваіх лёсаў. Адзін – камуніст, арганізатар савецкай школы, другі – прадстаўнік патрыярха і ўсёй царквы. Яны і паводзілі сябе ў адпаведнасці са сваім станам. Адзін стараўся навесці парадак у камеры, устанавіць час уставання, час сну, арганізаваць уборку камеры. Другі займаўся рэлігійнай прапагандай. Арганізоўваў малебны, хор, даваў наказы тым, хто ішоў на смерць. Камуніст Сучкоў трымаўся тактоўна і не заводзіў з ім рэлігійных спрэчак. Але вадзіцель нашай школы, чалавек малапісьменны, заявіў яму неяк, што ўсё іх навучанне – глупства, папоўскія выдумкі. Тады свяшчэннік выйшаў з сябе і закрычаў: “Дурань! Нягоднік!”. Калі б гэта не было на людзях, то гэты новы Аввакум мог бы забіць свайго апанента – сілай ён валодаў не меншай, чым сапраўдны Аввакум…”.
Мікалаю Анцукевічу пашчасціла выратавацца і ў 1920 годзе трапіць у Лунінец. Невядома, што стала са свяшчэннікам Басавым. Патрыярх Ціхан быў даведзены да смерці ў 1925-ым і праслаўлены як святы ў 1989-ым. Мінулай восенню часцінка яго мошчаў з Троіца-Сергіевай лаўры дастаўлена ў лунінецкі храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.
Запісала Таццяна КАНАПАЦКАЯ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть