На шляху да храма

Рамонак увасабляе любоў

храм

Песня аб пяшчотнай кветцы завяршала спектакль па старонках жыцця святых Пятра і Феўроніі, якіх называюць заступнікамі сям’і.

Дзень памяці мурамскіх цудатворцаў царква адзначае ў другую няделю верасня. Напярэдадні ў СШ №2 г. Лунінца выступіў настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” іерэй Сергій Крышталь. Заклік свяшчэнніка да захавання важнейшай каштоўнасці грамадства – сям’і – натуральна працягнула пастаноўка аб вернасці слову і абавязку. На школьнай сцэне спектакль паказалі равеснікі юных лунінчан – госці з Пінска, якіх аб’ядноўвае прыход храма, што будуецца ў гонар мурамскіх цудатворцаў. Захапілі прыгожыя пачуцці, што з глыбіні стагоддзяў святыя Пётр і Феўронія завяшчаюць сучаснікам. Здольныя да мастацкай гульні юнакі і дзяўчаты ўразілі і сапраўднымі тэатральнымі касцюмамі. Музычнае суправаджэнне спектакля забяспечыла жонка настаяцеля пінскага храма Ганна Сыцэвіч, а асаблівы поспех выпаў выканаўцы ролі анёла – іх 5-гадовай дачушцы Васілісе. Гледачы доўга апладзіравалі юным самадзейным артыстам, а потым бралі ў іх аўтографы і разам фатаграфаваліся. Усеагульная ўдзячнасць гасцям своеасабліва адлюстравалася ў падоранай каробцы цукерак з назвай “Брава!”…



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть