На шляху да храма

Ружы для Багародзіцы

калядкі лунінецНасычаным падзеямі быў калядны тыдзень у храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших” г.Лунінца.

Па традыцыі ў свята Нараджэнне Хрыстова, 7 студзеня, прыхаджан віталі выхаванцы нядзельных школ. Вучні кожнага з трох класаў падрыхтавалі спектаклі на біблейскія тэмы, у тым ліку адзін — лялечны.

Прыхаджане захапляліся не толькі ёлачна-цацачным убраннем храма. Дзякуючы ахвяравацелям, белыя ружы дзіўна дапасавалі зялёным ялінкам. З замілаваннем хрысціліся прыжаджане: “Боганемаўля паяўляецца на свет не ў сене, а ў кветках…”. І выказвалі ўдзячнасць раённай газеце “Лунінецкія навіны” з календаром на 2015 год, які аздоблены каляровым здымкам нашага храма — выгляд з паўночнага боку, з уваходам-аркай. А ўздоўж металічнай агароджы сланечнікі пасылаюць сонечныя зайчыкі золату купалоў…

У трэці дзень калядных святаў дабрачынец з Мінска падарыў храму ікону Божай Маці “Неўпіваемая Чаша”. З’яўленне цудадзейнага абраза адбылося ў 1878ым у падмаскоўным Серпухаве. На жаль, ён страчаны ў час ваяўнічага атэізму. Са спіска, які адноўлены, дазволена ствараць іконы толькі двум манахам. Адзін з іх і напісаў абраз для Лунінца. Цікава, што на шляху ў наш горад ікона некалькі тыдняў знаходзілася на прастоле ў мінскай царкве ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага, у дзень памяці якога, 16 лютага, быў асвячаны наш храм.

У нядзелю настаяцель іерэй Сергій Крышталь саслужыў Боскую Літургію іерэю Сергію Пярвушыну. Наш зямляк — свяшчэннік Смаленскай епархіі, які на свята наведваў маму, падарыў храму ікону прападобнага Герасіма Болдзінскага і часцінку мошчаў святога.

У гэты ж дзень інфармацыйна-асветніцкі цэнтр запрасіў прыхаджан на каляднае прадстаўленне. Фальклорныя і сучасныя народныя песні лунінчанам дарылі лаўрэаты міжнародных фестываляў — народнае аматарскае аб’яднанне “Світанак” Дзятлавіцкага ЦСДК. Як і належыць, гаспадары і гледачы аддзячылі “калядоўшчыкаў” салодкімі пачастункамі.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть