У Бастыні ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку
На шляху да храма

У Бастыні ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку

Па ўсталяваўшайся традыцыі да святка, што адзначаецца 10 лістапада, прымяркоўваюць і значныя грамадскія справы. Свята-Параскевінская царква, упрыгожаная восеньскімі кветкамі, гасцінна сустрэла свяшчэннікаў і вернікаў. Літургію служылі настаяцель Іаан Пятрэнка, а таксама протаіерэі Валерый Скрабец з Лахвы і Сергій Чыж з Язвінак, іерэі Уладзімір Тарчыла з Вялікіх Чучавіч і Анатолій Рэуцкі з Луніна. Па завяршэнні хрэсны ход прыхаджан і паломнікаў, да якіх далучы-ліся выхаванцы дзіцячага сада і вучні школы, рушыў на мітынг да сельвыканкама. Дзеці нагадалі аб 75-годдзі дзвюх падзей вайны, што адбыліся на роднай зямлі.

– Першая дата – трагічная. У Бастыні 18 ліпеня 1942 года нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі заложнікаў – 50 мужчын і адну жанчыну…

– Другая – гераічная. 25 жніўня 1942 года партызаны атрада імя Шыша разграмілі нямецка-фашысцкі гарнізон у Бастыні…

Гэта быў першы буйны бой на тэрыторыі раёна, жыхары якога быццам затаіліся ў разгубленасці перад лютасцю захопнікаў. Першы поспех надаў упэўненасці, што фашысты не застануцца беспакаранымі, што іх чакае заслужаная помста, што лес стаў апорай для тых, хто хоча набліжаць перамогу над ворагам.

Бастынскі бой – адна з дзвюх падзей на тэрыторыі раёна (другая – Сінкевіцкая аперацыя), што адзначана ў энцыклапедыі. Тэкст увекавечаны на мармуровай дошцы, якую адкрылі старшыні: райсавета – Віктар Рафаловіч і мясцовай улады – Фёдар Рашэцкі. Свяшчэннікі Іаан Пятрэнка  і Валерый Скрабец асвяцілі памятны надпіс. Кветкі да дошкі ўсклалі кіраўнікі раённых савета ветэранаў вайны і працы і арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў.

Госці звярталіся да ўдзельнікаў мітынгу з кароткімі шчырымі прамовамі. Падкрэс-лівалі, што духоўныя і матэрыяльныя знакі памяці – лепшае выказванне нашай удзячнасці пераможцам; што ўслаўляем мінулае ў імя тых, каму будаваць будучыню нашай краіны. Урачыстасць, злучыўшая прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў, пацвярджала пераемнасць вечных каштоўнасцей.

Свята працягнулася ў мясцовым Доме культуры. Жыхарам Бастыні дарылі сваю творчасць лепшыя спевакі раёна. Была разгорнута выстава народнай творчасці. У бібліятэцы прыцягваў увагу стэнд з кнігамі, галоўнай з якіх у гэты дзень была ваенная энцыклапедыя.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть