На шляху да храма

Спяшайцеся рабіць дабро

Як важна ў мітусні будняў захаваць шчырыя пачуцці і падзяліцца сваёй любоўю з людзьмі, якіх выпрабоўвае хвароба.
Так коратка можна абагульніць галоўны вывад Богаслужэння 9 кастрычніка. У храм іконы Божай Маці “Взыскание погибших” сабралася дастаткова многа мужчын – спрадвеку ў нас шануюць “пакроўскага Івана”.
Разам з прыхаджанамі на Літургіі прысутнічалі маладыя людзі, якія наведваюць ад-дзяленне дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Маладым інвалідам і мамам, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі развіцця, пасля службы свяшчэннік уручыў падарункі. У іх падрыхтоўцы дапамог індывідуальны прадпрымальнік Міхаіл Цыганкоў.
Трэба было бачыць, з якой прыхільнасцю аднесліся прыхаджане да гэтай дабрачыннай акцыі! Хочацца спадзявацца, што яна натхніць лунінчан на працяг спраў міласэрнасці ў адносінах тых, каму значна цяжэй даводзіцца існаваць у адным з намі асяроддзі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть