Святок вясковы з памяццю сусветнай
На шляху да храма

Святок вясковы з памяццю сусветнай

лунинУ Свята-Барысаглебскай царкве в. Лунін служылі ліцію над магіламі загінуўшых лётчыкаў.

Прастольнае свята ў старажытным паселішчы ў гонар першых праваслаўных страстацерпцаў Барыса і Глеба сабрала многа прыхаджан і навакольных паломнікаў. Настаяцель іерэй Анатолій Рэуцкі і яго брат, а. Мікалай з Іванаўскага благачынія, здзейснілі Боскую літургію.
У час традыцыйнага хрэснага ходу вернікі спыніліся каля магіл лётчыкаў Першай сусветнай вайны, якія загінулі ў 1917 годзе і былі ўшанаваны пахаваннем на пагосце храма. Свяшчэннікі служылі ліцію ў памяць першапраходцаў расійскай авіяцыі, а людзі ў думках маліліся, відавочна, за недапушчэнне ўзброеных канфліктаў на шматпакутнай беларускай зямлі.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть