На шляху да храма

У славу хрыста – у імя міру

Адбыўся Другі фестываль велікодных песнапенняў “Лікуй, душа!” Лунінецкага Благачынія.
Сёлета фестываль быў прысвечаны 700-годдзю Прападобнага Сергія Раданежскага і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан так пранікнёна і шчыра нагадаў пра святыя для кожнага жыхара краіны даты, што сэрцы прысутных быццам аб’-ядналіся ў адзіным імкненні любові да сваёй зямлі і ўсяго Сусвету, малітоўна просячы міру для ўсіх людзей.
Як і летась, зала ГДК не змяшчала ўсіх жадаючых (многія гледачы тры гадзі-ны стаялі ці сядзелі на прыступках) паслухаць спевы дзяцей і дарослых. Благачынны Лунінецкай акругі протаіерэй Васілій Дужак і яго памочнік па рабоце з моладдзю іерэй Георгій Філіновіч адзначылі, што калектывы шмат працавалі над удасканаленнем свайго майстэрства, таму паказвалі больш высокі творчы ўзровень. Як заўсёды, захапіла выступленне юных харыстаў: Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік Юлія Бузынчык); цэркваў – Свята-Крыжаўзвіжанскай (рэгент Таццяна Мартынава); Спаса-Прэабражэнскай в. Язвінкі (Алена Чыж) – уразілі запаленыя лампадкі ў руках у дзяцей як сімвал велікоднага хрэснага ходу; у гонар Веры, Надзеі, Любві і маці іх Сафіі в. Багданаўка (Вольга Вабішчэвіч); Свята-Пакроўскай в. Вялікія Чучавічы (Алена Тарчыла), салісты Ангеліна і Марыя Тарчыла. З поспехам выступілі таксама Вольга Пятрэнка (Свята-Параскевінскі в. Бастынь) і Раман Даніловіч (храм, які будуецца ў гонар іконы Божай Маці “Казанская” в. Рэдзігерава).
Для шэрагу царкоўных хораў “сваімі” сталі праваслаўныя настаўнікі і музыканты, што ўзбагачае творчыя набыткі калектываў. Педагогі Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў у свой час стварылі ансамбль духоўных спеваў “Логас” (рэгент Вольга Белавус), які па нядзелях спявае ў Свята-Крыжаўзвіжанскім храме. Працягваюць справу вакальныя ансамблі “Мірніца” (Таццяна Круглік) і “Любімічы” (Алена Кавалевіч) з храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Сёлета выступіў і дэбютант фестывалю – нядзельны хор Свята-Нікольскай царквы, у якім актыўна ўдзельнічаюць спевакі народнага ансамбля “Сустрэча” Кажан-Гарадоцкай ДШМ. Хочацца спадзявацца, што па іх прыкладу культработнікі Сінкевіцкага ЦСДК падтрымаюць гонар свайго прыходу, каб на наступны год “Лікуй, душа!” выконвалі і харысты Свята-Пакроў-скага храму в. Мокрава.
Фестываль правяла намеснік дырэктара Лунінецкай ДШМ Алена Пятрэнка. У яго арганізацыі дапамагалі культработнікі Галіна Куліцкая і Ірына Ханцэвіч, Алег Жумашаў, мастак Валянціна Луд. У ліку гасцей дэбютаваў вакальны ансамбль “Вытокі” аддзялення дзённага знаходжання пажылых лю-дзей тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоў-вання (мастацкі кіраўнік Мікалай Вячорка). У чарговы раз усіх захапіла выстава вырабаў з макаронаў, якую прадставіла дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы На-дзея Радзіяновіч. Многіх зацікавілі дакументы і фотаздымкі, занатаваўшыя царкоўную гісторыю Лу-нінца. Асаблівым падарункам для жыхароў горада і раёна стала выступленне народнага аркестра народных інструментаў ГДК. Сваю ўдзячнасць мастацкаму кіраўніку Наталлі Юрцэвіч, салістам Віктару Кругліку, Таццяне і Васілію Мартынавым гледачы выказвалі кветкамі і авацыямі.
Фестываль даставіў лунінчанам і гасцям горада светлае лікаванне душы.
 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть