На шляху да храма

Уладыкі благаславілі лунінчан

иереи14 студзеня адбылася сапраўды гістарычная падзея – упершыню ў Свята-Крыжаўзвіжанскім храме святочную літургію ў гонар Свяціцеля Васілія Вялікага служылі два архірэі. Епіскап Барысаўскі Веніямін, вікарый Мінскай епархіі – напярэдадні прыехаў у родны дом, каб павіншаваць бацьку: ветэран праваахоўных органаў Іван Тупека адзначыў 80-годдзе. Вечарам 13-га ўладыка прыняў удзел у вячэрні ў храме іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. На наступны дзень наш зямляк быў за-прошаны ў старую царкву і далучыўся да Сцяфана, архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага. Разам здзейснілі ўрачыстае богаслужэнне для надзвычай вялікай колькасці вернікаў. Пасля прыхаджане павіншавалі высокіх гасцей. У сваю чаргу, уладыкі віталі з тэзаімяніцтвам Благачыннага протаіерэя Васілія Дужака (дарэчы, у свяшчэнніка – і ўнук Васілёк) і дыякана Свята-Крыжаўзвіжанскага храма Васілія Мартынава. Пад скляпеннямі храма шматразова гучала “Многая лета”, што выконваў ансамбль духоўных спеваў “Логас” (кіраўнік Вольга Белавус) настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть